Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Суд вынес прысуд жыхару Гродна, які ў жніўні 2024 года разам са змоўнікам вымагаў у мінскага айцішніка 5750 біткойнаў на суму больш за мільярд рублёў, паведамілі ў Генпракуратуры. Мужчыну прызначылі турэмны тэрмін і штраф.
У жніўні мінулага года двое грамадзян пад выглядам электрыкаў праніклі ў кватэру мінчука, які валодаў вялікай сумай у крыпце. Пагражаючы гвалтам і забойствам, яны надзелі на яго кайданкі і запатрабавалі перавесці біткойны на ўказаны віртуальны гаманец. Яны пагражалі пацярпеламу пнеўматычным пісталетам, падобным да пісталета Макарава, і білі электрашокерам.
Атрымаць жаданае зламыснікі не змаглі і сышлі, даўшы айцішніку 24 гадзіны на выкананне сваіх патрабаванняў. Пасля гэтага адзін з нападнікаў выехаў з краіны, а другі, жыхар Гродна, быў затрыманы.
Яго прызналі вінаватым у групавым разбойным нападзе з пранікненнем у жыллё з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, а таксама ў групавым вымагальніцтве па папярэдняй змове з ужываннем гвалту і пагрозай забойствам. Паводле ч.3 арт. 207 і ч.3 арт. 208 Крымінальнага кодэкса яму прызначана 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь (21 тысяча рублёў).
Прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.
Читать на dev.by