ГПК: 3000+ адзінак транспарту чакае ўезду ў ЕС

Фур насамрэч стала крыху менш, а вось чарга з легкавых аўто вырасла.

31 каментарый

Перад літоўскімі пунктамі пропуску Салечнікі (Беняконі) і Меднікі (Каменны Лог) уезду ў Еўрасаюз станам на 10 раніцы 2 жніўня чакаюць 900 і 750 грузавых транспартных сродкаў адпаведна, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Перад Патэрніекі (Грыгароўшчына) — 350 фур.

Паводле даных ГПК, ад панядзелка ў Медніках літоўцы афармлялі каля 50 фур на суткі (10% ад нормы). Латвійскія памежнікі прапускалі 45% грузавікоў ад нормы. 

У параўнанні з поўднем 1 жніўня колькасць фур трохі скарацілася (на 125), а вось чарга з легкавых аўто толькі вырасла.

Агулам уезду ў ЕС чакае 960 легкавых аўто (на 40 аўто больш, чым учора).


Читать на dev.by