ГУБАЗіК прыйшоў у прадстаўніцтва LG

Затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў.

48 каментарыя

Як мінімум чацвярых супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі затрымаў ГУБАЗіК. Паведамленне пра гэта з’явілася ў праўладным тг-канале.

На відэа сілавікоў двое маладых мужчын і дзве дзяўчыны, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі LG, называюць свае заробкі і прызнаюцца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Адная дзяўчына таксама прызнаецца ў тым, што пісала каментары ў дваровым чаце і ўдзельнічала ў чаяванні.

Тг-канал называе іх «экстремистской суполкой» і прадказвае ім пазбаўленне волі на 5 гадоў. А аднаму іх затрыманых — на яшчэ большы тэрмін за нібыта знойдзеныя ў яго баявыя патроны да пісталета Макарава.


Читать на dev.by