Супрацоўнікам Google пачалі паведамляць, наколькі вялікую прыбаўку да зарплаты яны атрымаюць у гэтым годзе. Для многіх пачутае стала непрыемным сюрпрызам: кампанія скараціла памер так званых «кампенсацыйных пакетаў», і ў кагосьці агульнае ўзнагароджанне зусім паменшыцца, піша Business Insider.

У кампенсацыйны пакет уваходзяць аклад, бонус і акцыі. Раз на год пасля правядзення перфоманс-рэв’ю супрацоўнікам паведамляюць, наколькі іх пакеты павялічацца ў наступным годзе.
Паводле слоў аднаго супрацоўніка, на гэты раз прыбаўка была «прыкметна меншай, чым Google прапаноўвала раней». Яму і яго калегам аклад павысілі менш чым на 3%, пры тым што вынікі перфоманс-рэв’ю ў яго добрыя. У мінулыя гады лічба складала 8-10%. То-бок у некаторых прыбаўка ледзь пакрые інфляцыю ў краіне.
Адзін менеджар расказаў, што нават у некаторых супрацоўнікаў з «выбітным» рэйтынгам агульнае ўзнагароджанне стала меншым. Такое магло адбыцца, калі супрацоўніку амаль або ўвогуле не паднялі акладу і прэміяльных, але далі менш акцый, чым раней. Ён растлумачыў, што цяпер у менеджараў папросту менш грошай, якія яны могуць размеркаваць паміж супрацоўнікамі. «Павышэнне акладаў вельмі малое. Самае маленькае, што я бачыў за дзесяць гадоў працы ў Google», — падзяліўся другі менеджар.
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
Прадстаўніца Google у каментары Business Insider адзначыла, што кампанія скарэктавала выплаты акцыямі ў адпаведнасці з тэмпамі росту і канкурэнтнымі стаўкамі ў розных лакацыях. Яна дадала, што ў большасці супрацоўнікаў Google узнагароджанне павялічыцца.
Гуглеры пры гэтым адзначаюць, што нават калі і павялічыцца, то нашмат менш, чым раней. Аднаму з іх менеджар сказаў, што скарачэнні адлюстроўваюць «новую эканамічную рэальнасць» кампаніі.
Летась у Google прайшлі масавыя скарачэнні. Яшчэ некалькі раўндаў звальненняў яна паспела правесці ўжо сёлета. Кампанія працягвае скарачаць выдаткі і людзей у непрыярытэтных кірунках. Звычайна гуглеры лічацца аднымі з самых высокааплатных работнікаў у ІТ, аднак настрой сярод іх апошнім часам даволі змрочны.
Я бы сказал велкам ту реальный мир. FAANG компании в США сильно выделялись на фоне остальных айти компаний (или просто компаний с айти отделами) своими ЗП, хотя там работает далеко не большинство айтишников.
Видимо этим сытым временам приходит конец и даже FAANG начинает считать деньги.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.