Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гуглеры баяцца звальненняў, але знаходзяць сілы жартаваць. Падборка мемаў ад супрацоўнікаў кампаніі

Надоечы ў Google здарыўся збой, праз які супрацоўнікі страцілі доступ да некаторых карпаратыўных дакументаў і сэрвісаў. Некаторыя вырашылі, што іх звольнілі. Падлілі алею ў агонь інвестары Alphabet, якія заклікалі Google да скарачэнняў. Пры гэтым раней Google ужо закрыла воблачны гульнявы сэрвіс Stadia і палову праектаў у эксперыментальным інкубатары Area 120.

Amazon, Meta і Twitter звальняюць тысячамі. Google пакуль удалося пазбегнуць масавых звальненняў, але, гледзячы на астатніх тэхнагігантаў, яе супрацоўнікі вельмі хвалююцца — трывогу яны выліваюць у мемах, якімі дзеляцца з калегамі. Insider сабраў невялікую падборку.

1 каментарый

Раней: даеш прыбаўку вышэйшую за інфляцыю! Цяпер: не звальняйце нас, калі ласка
Meta, Twitter, Amazon, Microsoft: скарачаюць штат
Інвестары Alphabet заклікаюць да звальненняў: «Тут атмасфера сардэчнасці. Так што прэч адсюль к чорту ў балота».
Іншыя галіны: «Як ты тут апынуўся? Я думаў, ты фінансава стабільны». ІТ: …
*Перастае атрымліваць імэйлы ад рэкруцёраў Amazon* Цяпер можна пачынаць панікаваць?
Гуглеры — хедж-фонду TCI Fund Management: «Я цябе заб’ю».
Amazon праводзіць звальненні. Гуглеры:
Спадзяюся, не буду звольнены, калі вярнуся з адпачынку
Калі глядзіш на звальненні ў Meta, а сам скардзіўся, што ў Google перасталі даваць ёгурты Chobani
Памылка пры аўтарызацыі ў Календары: лічы, што звольнены
Калі не адкрываюцца Дакументы і ідзеш на Memegen [карпаратыўны генератар мемаў Google], каб праверыць, што не звольнены: усё яшчэ варты!
Спікер на ўнутраным мерапрыемстве жанчынам: «Малюйце вусны, каб прасунуцца ў кар’еры». Я, якая часам малюе вусны: «Ну цяпер не буду»
Падумаў, што звольнілі, як не змог зайсці ў Gmail
Калі ўсе ўнутраныя праграмы ляжаць, але Memegen працуе: пакуль не звольнены!
Chat, Дакументы, Каляндар ляжаць, Facebook і Amazon рэжуць штат. Гуглеры:
Калі не адкрываюцца Дыск, Каляндар: «Чаму гэта Ілан Маск мяне цішком звольніў?»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Очень смешные мемы. я бы начал увольнения с их авторов. Видимо дофига свободного времени на работе