Гуглеры зноў зладзілі страйк — гэтым разам у Лондане
Сотні супрацоўнікаў лонданскага офіса Google пратэставалі супраць масавых звальненняў у аўторак, паведамляе Reuters.
У студзені Google абвясціла пра скарачэнне 12 тысяч супрацоўнікаў у розных краінах свету — 6% яе глабальнага штату.
Прафсаюз Unite, які прадстаўляе сотні супрацоўнікаў тэхнагіганта ў Злучаным Каралеўстве, заяўляе, што кіраўніцтва ігнаруе галасы сваіх працаўнікоў.
«Google трэба прытрымлівацца сваёй уласнай парады — не быць злом», — кажуць у Unite. Там дадаюць, што не адступяць, пакуль Google не дазволіць супрацоўнікам паўнавартасна адстойваць свае інтарэсы праз прафсаюз, не выйдзе на дыялог і не пачне ставіцца да іх з заслужанай павагай. Штат Google у краіне налічвае больш за 5 тысяч чалавек.
Мінулага месяца аналагічную акцыю пратэсту зладзілі гуглеры швейцарскага Цюрыха. Датуль яны прапаноўвалі зрэзаць ім заробкі і працоўныя гадзіны, каб пазбегнуць звальнення калег, але атрымалі адмову.
Читать на dev.by