«Хабл» знайшоў першую чорную дзірку прамежкавай масы — яе ніяк не маглі знайсці навукоўцы
Тэлескоп «Хабл» выявіў недалёка ад Зямлі чорную дзірку прамежкавай масы — вельмі рэдкі аб’ект у Сусвеце, які навукоўцы знайшлі ўпершыню.
Тэлескоп «Хабл» выявіў недалёка ад Зямлі чорную дзірку прамежкавай масы — вельмі рэдкі аб’ект у Сусвеце, які навукоўцы знайшлі ўпершыню.
Тэлескоп «Хабл» выявіў недалёка ад Зямлі чорную дзірку прамежкавай масы — вельмі рэдкі аб’ект у Сусвеце, які навукоўцы знайшлі ўпершыню.
Аб’ект знойдзены ў кулістай зорнай скупнасці ўсяго ў 6 тысячах светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы. Чорную дзірку немагчыма ўбачыць, яе фіксуюць праз ускосныя назіранні ў выглядзе прыцягнення да яе зорак або праз выпраменьванне перагрэтых дыскаў акрэцыі. З дапамогай мадэлявання навукоўцы адсейваюць чорныя дзіркі ад нябачных карлікаў, нейтронных зорак ды іншых аб’ектаў.
Раней не было выяўлена ніводнай чорнай дзіркі прамежкавай масы. Звычайна знаходзяць чорныя дзіркі малога памеру да 100 мас Сонца або звышмасіўныя чорныя дзіркі з масай ад сотняў тысяч да мільёна мас Сонца. Аднак яшчэ не ўдавалася знайсці чорныя дзіркі ў прамежку ад 100 да 100 тысяч сонечных мас, хоць тэарэтычна яны меліся існаваць.
Кандыдатамі на гэтае званне былі аб’ект 3XMM J215022.4-055108, які «Хабл» дапамог адкрыць у 2020 годзе, і HLX-1, выяўлены яшчэ ў 2009 годзе. Абодва аб’екты знаходзяцца ў шчыльных зорных скупнасцях на ўскраінах іншых галактык. Кожны кандыдат мае масу да некалькіх дзясяткаў тысяч сонечных мас.
«Хабл» вывучыў ядро галактыкі Месье 4 (M4). У апублікаваным NASA відэа можна заўважыць, як зоркі рухаюцца наўкола нябачнага цэнтра мас. Мадэляванне паказала, што з вельмі вялікай верагоднасцю гэта можа быць чорная дзірка прамежкавай масы, якую ацанілі ў 800 сонечных мас.
«Хоць мы не можам цалкам сцвярджаць, што гэта цэнтральны пункт гравітацыі [кампактны аб’ект], мы можам паказаць, што яна вельмі малая. Яна занадта малая, каб мы маглі растлумачыць гэта інакш, ніж асобнай чорнай дзіркай. Як варыянт, можа існаваць зорны механізм, пра які мы проста не ведаем, прынамсі, у рамках цяперашняй фізікі», — растлумачылі навукоўцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.