Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хачу жыць як цывілізаваны чалавек. Не атрымоўваецца!

25 каментарыяў
Хачу жыць як цывілізаваны чалавек. Не атрымоўваецца!
Гэта кароткі і болей навет эмацыянальны допіс. Я напэўна адзіны ёлуп на постсавецкай прасторы, што ўзяўся за рэалізацыю InApp Purchase функцыяналу для iPhone. Ну ладна, сякую-такую дакумэнтацыю Apple прадастаўляе. Але шмат чаго недасказана, і болей за тое, шмат чаго зроблена праз "задні праход". З кодам праблем амаль не ўзнікла, тут усё проста. Усе пытанні, каторыя ў мяне паўставалі, былі бюракратычнага кшталту. То кантракт там нейкі не зацверджаны, то юзераў не стае. Добра, зацвердзілі дамову, зрабілі тэставага юзера, зайшлі ў Settings -> Store і залягініліся пад ім. Але! Тут тэлефон пытае мяне, каб я прагледзеў свой тэставы акаўнт, ціпа я яшчэ ні разу пад ім не заходзіў. Тае бяды. Пагаджаюся з ліцэнзіяй і тут... І вось тут Apple, што дарэчы цалкам у іхным стылі, патрабуе, каб я ім даў інфармацыю па сваім payment method. Далей перайсці ўжо не дае. Скончылася халява. Нагадаю, што з тэставага акаўнту ніколі бабкі не здымаюцца, ніколі - гэтак напісана ў гайдах. Але гэта Apple, і яны хочуць ведаць, чым вы будзеце плаціць. Дастаю картку сваю валютовую, уводжу ўсе гэтыя яўкі й паролі - і тут пачынаецца самае цікавае. Рэгіён для тэставання ў мяне United States (ня дзіўна, праўда?), а картка беларуская. Што таксама цалкам натуральна для нашага брата. І гэтая паскуда кажа, што маўляў мой billing address не супадае з тым, што пазначаны для карткі. І краіну нельга нашую ўвесці, а бяз гэтага ну ніяк. Apple бачыш лічыць, што распрацоўваць пад iPhone у Беларусі нельга. Фізычна проста немагчыма. Да нас-жа гэтая цацка з-пад Купэрціна таксама не пастаўляецца. Што было зроблена мною месяцамі раней? Пісаў у амэрыканскі супорт, пісаў на apple.by - пытаў, каб дадалі краіну. Не таму, што я такі ахрэненны патрыёт, а таму што працаваць трэба... Нуль увагі. Вось ў такой ізаляцыі й жывем. Папытаў кліентаў, каб самі мне тэставы акаўнт стварылі. Яны ў болей цывілізаванай country жывуць. Сіжу чакаю, блін. І гэтак па многіх пунктах. Вам ня прыкра? А мне вельмі. UPD: Вось, яшчэ адзін няшчасны з Нідэрляндаў: http://discussions.apple.com/thread.jspa?threadID=2082599&tstart=0 Карацей, пакуль наогул невядома мне, ці атрымаецца гэтую фішку прыкруціць.
Чытайце таксама
У кліентаў Альфа-Банка праблемы з даданнем карт у Apple Pay з-за санкцый
У кліентаў Альфа-Банка праблемы з даданнем карт у Apple Pay з-за санкцый
У кліентаў Альфа-Банка праблемы з даданнем карт у Apple Pay з-за санкцый
3 каментарыя
Рыначная капіталізацыя Nvidia прабіла $5 трлн — першая ў свеце
Рыначная капіталізацыя Nvidia прабіла $5 трлн — першая ў свеце
Рыначная капіталізацыя Nvidia прабіла $5 трлн — першая ў свеце
2 каментарыя
Apple адкрыла Swift для распрацоўкі Android-аплікацый
Apple адкрыла Swift для распрацоўкі Android-аплікацый
Apple адкрыла Swift для распрацоўкі Android-аплікацый
36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд
36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд
36 млн карыстальнікаў у Брытаніі выйгралі справу супраць Apple на £1,5 млрд

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.