Хакер REvil атрымаў амаль 14 гадоў турмы і штраф $16 000 000
Суд прысудзіў хакера Яраслава Васінскага да 13 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама выплаты штрафу ў памеры $16 мільёнаў за ўдзел у групоўцы REvil, якая займаецца распаўсюджваннем вірусаў-вымагальнікаў.
Васінскі вядомы пад нікам Rabotnik. Следства выявіла, што хакер удзельнічаў больш як у 2500 кібератаках з выкарыстаннем вірусаў-вымагальнікаў. Паводле даных Мінюста ЗША, атакі абышліся арганізацыям і прыватным асобам больш як у $700 мільёнаў.
Хакер быў арыштаваны ў 2021 годзе на мяжы Украіны і Польшчы, праз год яго экстрадавалі ў ЗША. Ён прызнаў сябе вінаватым па 11 пунктах абвінавачвання, у тым ліку ў змове з мэтай здзяйснення махлярства, узломе абароненых камп’ютараў і адмыванні грошай.
Мінюст ЗША канфіскаваў сродкі, атрыманыя хакерамі ў якасці выкупаў, у тым ліку 39,8 біткойна і $6,1 мільёна. Паводле версіі следства, да гэтых грошай таксама мае дачыненне іншы ўдзельнік групоўкі — Яўген Палянін.
Читать на dev.by