Хакер укараніў у ChatGPT ілжывыя ўспаміны, каб красці карыстальніцкія даныя

Даследчык бяспекі Ёган Рэйбергер выявіў у ChatGPT уразлівасць, якая дазваляла зламыснікам укараняць ілжывую інфармацыю і шкодныя інструкцыі ў доўгатэрміновую памяць чат-бота. OpenAI не ў бачыла ў знаходцы пагрозы і неўзабаве закрыла расследаванне, таму Рэбергер стварыў эксплойт, які дазваляў з дапамогай шчыліны здабываць даныя, якія ўводзяць карыстальнікі. Гэта прымусіла распрацоўшчыкаў адрэагаваць, і на пачатку месяца яны выпусцілі выпраўленне.

Пакінуць каментарый

Уразлівасць забяспечвала зламыснікам доступ да доўгачасовай памяці перапіскі з ChatGPT. Гэтую функцыю OpenAI пачала тэсціраваць у лютым і выкаціла для ўсіх у верасні. У памяці ChatGPT захоўваецца інфармацыя з мінулых перапісак з карыстальнікам, якая выкарыстоўваецца як кантэкст у будучых дыялогах. Чат-бот знае ўзрост карыстальніка, яго пол, погляды і многае іншае, каб гэтыя даныя не трэба было ўводзіць кожны раз нанова.

Рэйбергер выявіў, што з дапамогай непрамой ін’екцыі ўнутры запыту можна штучна ствараць ілжывыя запісы ў памяці ChatGPT. Такой ін’екцыяй могуць быць імэйлы, блогпасты і дакументы. Даследчык прадэманстраваў, што ChatGPT можна падманам прымусіць паверыць, што мэтаваму карыстальніку 102 гады, ён жыве ў «матрыцы» і лічыць Зямлю плоскай. У наступных гутарках з карыстальнікам бот зыходзіў з гэтых ілжывых даных. Ілжывыя ўспаміны ўкараняліся з дапамогай файлаў з Google Drive і Microsoft OneDrive, шляхам загрузкі выяў або прагляду сайтаў, напрыклад, Bing.

Пра знаходку даследчык паведаміў OpenAI у маі. У тым жа месяцы кампанія закрыла цікет. Праз месяц ён зноў падаў зварот, суправадзіўшы яго прыкладам узлому — зламыснік мог прымусіць праграму ChatGPT для macOS адпраўляць усю перапіску карыстальніка з чат-ботам на кантраляваны сервер. Для гэтага трэба было толькі папрасіць АІ адкрыць спасылку, па якой загружалася шкодная выява, пасля чаго хакеру станавілася даступная ўся гісторыя дыялогаў юзера з АІ. Прычым адпраўка ўводных запытаў і адказаў працягвалася нават пры запуску новай сесіі.

OpenAI часткова выправіла ўразлівасць, закрыўшы магчымасць эксплуатаваць функцыю памяці для здабывання даных, але Рэйбергер лічыць, гэта па-ранейшаму можна рабіць з дапамогай ін’екцый у складзе шкодных запытаў. Карыстальнікам ChatGPT рэкамендуецца адзначаць час сесій, на працягу якіх дадаюцца новыя матэрыялы ў памяць бота, а таксама рэгулярна правяраць яе на наяўнасць ін’екцый з ненадзейных крыніц. Таксама ў OpenAI ёсць інструкцыя па кіраванні функцыяй памяці.

OpenAI пачала выкочваць галасавога памочніка для ChatGPT
Па тэме
OpenAI пачала выкочваць галасавога памочніка для ChatGPT
ChatGPT запусцілі на калькулятары
Па тэме
ChatGPT запусцілі на калькулятары

Читать на dev.by