Хакеры атакавалі французскія дзяржсайты пасля затрымання Дурава
Сайты некалькіх французскіх ведамстваў пацярпелі ад DDoS-атакі пасля затрымання ў Парыжы заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

Паводле даных Le Parisien, хакеры атакавалі парталы дзяржаўных паслуг, Агенцтва па бяспецы лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння (ANSM), сельскагаспадарчага саюза Confédération Paysanne, газеты Voix du Nord і сістэмы анлайн-запісу пацыентаў да дактароў Doctolib.
Спецыяліст па кібербяспецы Клеман Дамінга заявіў выданню, што атакі ажыццявілі «па сутнасці прарасійскія групоўкі». Эксперт назваў UserSec, RipperSec, Holy League і Cyber Army Now. Паводле слоў спецыяліста, гэтыя групоўкі ўзялі на сябе адказнасць за атакі.
24 жніўня ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ французская паліцыя затрымала заснавальніка Telegram Паўла Дурава. Паводле папярэдніх звестак, яго падазраюць у дачыненні да абароту наркотыкаў, злачынствах супраць дзяцей і махлярстве праз слабую мадэрацыю платформы і адмову супрацоўнічаць з французскімі спецслужбамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
в Белорусии отказы не принимаются, наши спецслужбы за пару часов могут убедить любого сотрудничать. профессионалы старой школы.