Хакеры запатрабавалі ў Reddit выкуп у $4,5 млн і скасаванне платнага API
Група хакераў BlackCat ўзяла на сябе адказнасць за ўзлом Reddit, які адбыўся сёлета ў лютым.
Група хакераў BlackCat ўзяла на сябе адказнасць за ўзлом Reddit, які адбыўся сёлета ў лютым.
Група хакераў BlackCat ўзяла на сябе адказнасць за ўзлом Reddit, які адбыўся сёлета ў лютым.
Паводле даных The Verge, BlackCat скрала 80 ГБ даных сэрвісу і пагражае апублікаваць іх. Хакеры патрабуюць $4,5 мільёны і скасаваць спагнанне платы за API для іншых сэрвісаў. Раней хакеры атрымалі доступ да ўнутраных дакументаў і некаторых звестак супрацоўнікаў і рэкламадаўцаў. Кампанія заявіла, што ўцечка не закранула даных карыстальнікаў.
Раней у чэрвені супольнасць пачала страйк праз платны API. Мадэратары перавялі іх у прыватны рэжым. Кампанія параіла супрацоўнікам ігнараваць страйк і разаслала лісты некаторым мадэратарам пратэстуючых супольнасцей з прапановай супрацоўніцтва.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это очень редко, но есть хорошие новости.