Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хакеры ўкаранілі шкодны код на сайты сусветных брэндаў. Пад пагрозай дадзеныя картак і iPhone

Хакеры выкарысталі іншы сервіс, каб укараніць шкодны код на сайты 178 арганізацый. Праграма спрабавала красці дадзеныя банкаўскіх картак і крыптавалюту, а таксама атакаваць прылады Apple.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Хакеры ўкаранілі шкодны код на сайты сусветных брэндаў. Пад пагрозай дадзеныя картак і iPhone

Хакеры выкарысталі іншы сервіс, каб укараніць шкодны код на сайты 178 арганізацый. Праграма спрабавала красці дадзеныя банкаўскіх картак і крыптавалюту, а таксама атакаваць прылады Apple.

Як паведамляе Reuters, пад пагрозай апынуліся наведвальнікі сайтаў Zoom, HSBC, Equifax, CNN, Salesforce, IKEA ды іншых буйных кампаній. Шкодны код выявіў даследчык бяспекі Скот Хелме.

Зламыснікі скарысталіся ўразлівасцю ў Optimizely — платформе, якую кампаніі выкарыстоўваюць для тэсціравання і паляпшэння сваіх сайтаў. Ім удалося дадаць шкодны JavaScript у код сервісу, які аўтаматычна загружаўся пры наведванні старонак.

У выніку наведвальнікі папулярных сайтаў маглі сутыкнуцца з некалькімі відамі атак. Шкоднасная праграма прабавала падмяняць адрасы крыптавалютных кашалькоў на адрасы зламыснікаў, перахопліваць дадзеныя банкаўскіх картак пры аплаце, выкрадаць файлы cookie і рабіць здымкі змесціва старонак.

Асобная частка шкоднаснага кода была накіравана супраць iPhone і iPad. Яна вызначала версію аперацыйнай сістэмы прылады і спрабавала запусціць інструменты для эксплуатацыі вядомых уразлівасцяў iOS.

Хакеры ўзломваюць ІТ-кампаніі праз фэйкавыя сумоўі. Пад ударам DevOps і адміны
Хакеры ўзломваюць ІТ-кампаніі праз фэйкавыя сумоўі. Пад ударам DevOps і адміны
Па тэме
Хакеры ўзломваюць ІТ-кампаніі праз фэйкавыя суразмоўі. Пад ударам DevOps і адміны

Паводле дадзеных Хелме, даследчыкі праверылі 1611 файлаў JavaScript, якія распаўсюджваліся праз Optimizely. У 188 файлах, якія належалі 178 арганізацыям, быў выяўлены шкодны код.

Сам сервіс Optimizely пацвердзіў інцыдэнт. Кампанія паведаміла, што зламыснікі скарысталіся памылкай у працэдуры рэгістрацыі акаўнтаў, каб змяніць код кліенцкіх праектаў. Уразлівасць зліквідавалі, а заражаныя файлы ачысцілі.

Salesforce заявіла, што расследуе несанкцыянаваныя змены і часова адключыла падазроныя скрыпты. Equifax спыніла выкарыстанне Optimizely і паведаміла, што не выявіла прыкметаў узлому ўласных сістэмаў. IKEA таксама пачала праверку магчымых наступстваў для кліентаў.

Даследчыкі пакуль не выявілі, колькі карыстальнікаў сапраўды пацярпела. Невядома, ці ўдалося зламыснікам выкрасці дадзеныя банкаўскіх картак або заразіць прылады Apple. Да канца 16 лістапада даследчыкі паведамілі пра частку ўсіх выяўленых заражаных файлаў Optimizely.

Хакеры навучылі ІІ знаходзіць уразлівасці і праводзіць атакі без удзелу чалавека
Хакеры навучылі ІІ знаходзіць уразлівасці і праводзіць атакі без удзелу чалавека
Па тэме
Хакеры навучылі ШІ знаходзіць уразлівасці і праводзіць атакі без удзелу чалавека
Microsoft тры месяцы не заўважала памылку, якая абрушыла яе сэрвісы па ўсім свеце
Microsoft тры месяцы не заўважала памылку, якая абрушыла яе сэрвісы па ўсім свеце
Па тэме
Microsoft тры месяцы не заўважала памылку, якая абрушыла яе сервісы па ўсім свеце
ІІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джунаў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
ІІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джунаў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
Па тэме
ШІ піша 90% кода, сеньёраў не хапае, а джуноў амаль не наймаюць — парадокс адной ІТ-кампаніі
Чытайце таксама
Хакеры схавалі вірус у рэпазіторыях GitHub хітрым спосабам. Пошук яго не заўважаў
Хакеры схавалі вірус у рэпазіторыях GitHub хітрым спосабам. Пошук яго не заўважаў
Хакеры схавалі вірус у рэпазіторыях GitHub хітрым спосабам. Пошук яго не заўважаў
Распрацоўшчык падключыў асабісты Claude да сеткі Пентагона. ШІ мог зліць паролі
Распрацоўшчык падключыў асабісты Claude да сеткі Пентагона. ШІ мог зліць паролі
Распрацоўшчык падключыў асабісты Claude да сеткі Пентагона. ШІ мог зліць паролі
Хакеры навучылі вірус ацэньваць заможнасць ахвяраў з дапамогай Claude
Хакеры навучылі вірус ацэньваць заможнасць ахвяраў з дапамогай Claude
Хакеры навучылі вірус ацэньваць заможнасць ахвяраў з дапамогай Claude
Няма кода — няма абароны: тысячы дзіравых вайбкодэрскіх прыкладанняў на Lovable зліваюць пашпарты, чаты ды іншыя карыстальніцкія дадзеныя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.