Хакеры выклалі больш за 1 ТБ з чатаў Slack кампаніі Disney
Хакерская групоўка Nullbulge выклала ў сеціва звесткі Walt Disney Company. Ім удалося атрымаць доступ да ўнутранай сістэмы кампаніі праз узламаны камп’ютар супрацоўніка.
Паводле даных The Wall Street Journal, у адкрытым доступе аказалася больш за 1 ТБ разнастайнай інфармацыі, у тым ліку абмеркаванне рэкламных кампаній, студыйных тэхналогій і іншае. Хакеры паведамілі, што даныя яны атрымалі 12 ліпеня.
Файлы ўключаюць перапіску аб падтрымцы карпаратыўнага сайта, паведамленні аб распрацоўцы софту, размовы аб ацэнцы кандыдатаў на працу, аб праграмах для кабельнага канала ESPN і фатаграфіі сабак супрацоўнікаў. Даныя адносяцца, як мінімум, да 2019 года.
Таксама ў злітых даных аказалася перапіска тысяч каналаў кампаніі ў месенджары Slack, у тым ліку падрабязнасці пра нявыпушчаныя праекты, неапрацаваныя выявы і код. Nullbulge заявілі, што іх мэта палягае ў «абароне правоў артыстаў і забеспячэнні справядлівай кампенсацыі за іх працу».
Читать на dev.by