Хакеры ўзламалі Reddit і атрымалі доступ да ўнутраных дакументаў і кода
Платформа расказала, што 5 лютага выявіла фішынгавую атаку на супрацоўнікаў кампаніі.
Платформа расказала, што 5 лютага выявіла фішынгавую атаку на супрацоўнікаў кампаніі.
Платформа расказала, што 5 лютага выявіла фішынгавую атаку на супрацоўнікаў кампаніі.
Хакеры змаглі скрасці ўліковыя даныя аднаго з супрацоўнікаў і атрымалі доступ да некаторых унутраных дакументаў, кода і бізнэс-сістэм. Таксама была раскрытая кантактная інфармацыя былых і цяперашніх супрацоўнікаў і некаторыя звесткі пра рэкламадаўцаў.
Спецыялісты Reddit не знайшлі доказаў, што гэтыя даныя былі апублікаваныя ў вольным доступе. Кампанія заявіла, што працягне павышаць навыкі сваіх супрацоўнікаў, каб пазбегнуць такіх інцыдэнтаў. Сэрвіс нагадаў пра неабходнасць двухфактарнай аўтэнтыфікацыі і перыядычнай змены пароля.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.