Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Фаўндар Rozum Robotics прыдумаў гаджат, які не дае пісаць былым пад алкаголем

Экс-CEO Rozum Robotics, а цяпер Senior Director of IoT & Robotics у EPAM Віктар Хамянок расказвае ў фэйсбуку пра новы праект.

Заснавальнік самага вядомага роба-стартапа з беларускімі каранямі праектуе прыбор, які будзе перашкаджаць пісаць былым (і не толькі былым, і не толькі пісаць) пад уздзеяннем алкаголю.

Спыталі ў Віктара, ці ператворыцца SoberLock у рэальны прадукт.

11 каментарыяў

Экс-CEO Rozum Robotics, а цяпер Senior Director of IoT & Robotics у EPAM Віктар Хамянок расказвае ў фэйсбуку пра новы праект.

Заснавальнік самага вядомага роба-стартапа з беларускімі каранямі праектуе прыбор, які будзе перашкаджаць пісаць былым (і не толькі былым, і не толькі пісаць) пад уздзеяннем алкаголю.

Спыталі ў Віктара, ці ператворыцца SoberLock у рэальны прадукт.

Ідэя ўзнікла (натуральна) у бары за кухлем піва.

—Мы з такімі ж, як і я, hardware-гікамі забаўляліся тым, што прыдумлялі новыя тэмы для стартапа рознай ступені вар’яцтва. Адная з іх — блакаваць тэлефон, калі ты «пад градусам», каб адключаць званкі і СМС сваім былым і будучым.

Усе расказвалі смешныя байкі пра сваіх «сяброў» — хто так рабіў і як гэта ўспрымалася раніцай на свежую галаву. І я зразумеў, што ідэя блакаваць некаторыя функцыі тэлефона падпітага чалавека не такая ўжо і вар’яцкая.

Нядаўна Віктара паклікалі ментарам на хакатон Rethinking Hardware 2.0. Ён стаў гутарыць з камандамі — і «загарэўся жаданнем паўдзельнічаць». 

— Хоць я 7 гадоў кіраваў робататэхнічнай кампаніяй, у мяне вельмі рэдка была магчымасць штосьці зрабіць сваімі рукамі. Каманда вельмі таленавітых людзей была лепшай за мяне ва ўсім: яны лепей праектавалі, лепей разводзілі платы, паялі і праграмавалі… А мне заставалася толькі кіраваць.

А так як я сам інжынер, то вельмі зайздросціў сваім людзям. І цяпер вырашыў на хакатоне стварыць уласны прадукт. 

За тыдзень хакатона Віктар зарэгістраваў каманду з аднаго чалавека і сеў разбірацца — з сэнсарамі, мікракантролерамі і іх праграмаваннем. 

— Упершыню за 30 гадоў я ўзяў у рукі паяльнік. Прыдумаў назву, зрабіў лагатып, разгарнуў просценькі вэбсайт, заказаў камплектуючыя, спраектаваў і надрукаваў корпус. Сабраў першы прататып і накідаў прымітыўную iOS-праграму. 

Усе крокі распісваў у сваім фэйсбуку. Было вельмі захапляльна. Людзі чыталі, хтосьці крытыкаваў, падсвятляў слабыя бакі праекта, хтосьці генераваў цікавыя ідэі. Атрымалася такая калектыўная творчасць.

Свежыя ІТ-вакансіі ў адным месцы. Jobs.dev.by — зручны сэрвіс вакансій для ІТ-спецыялістаў

Як гэта ўладкавана

Прылада простая і недарагая. Нават на невялікай партыі (100 штук) яе сабекошт не перавышае 20 долараў.

Складаецца з мікракантролера Nordic nRF52840 (32-bit, ядро ARM Cortex-M4, 64 MHz), газавага сэнсара MiCS5524 (адчувальнасць вызначэння этанолу 10-500 ppm або 0.01-0.5 праміле) і літый-палімернага акумулятара на 220 mAh, які дазволіць працаваць прыладзе некалькі сутак без падзарадкі.

Прылада выкарыстоўвае энергаэфектыўны Bluetooth Low Energy (BLE) пратакол, спецыяльна створаны для Інтэрнэту рэчаў.

Корпус надрукаваны на просценькім 3D прынтары.

2D-чарцёж корпуса прылады для друку на 3D-прынтары. Паводле яго стваралася 3D-мадэль.

Праект Віктара заняў на хакатоне чацвёртае месца (з 16-ці), саступіўшы сартавальніку пластыкавых бутэлек, вызначальніку вагі свінні паводле фатаграфіі і прасейвальніку пяску на пляжы. 

На пытанне, ці працягне Віктар працаваць над праектам, ён адказвае, што выходзіць на новую працу ў EPAM — у якасці Senior Director of IoT & Robotics, таму часу стане менш.

— Але ў планах вечарамі давесці прыладу да паўнавартаснага MVP і пратэсціраваць на ахвотных. 

Ахвотных, удакладняе Хамянок, «вельмі шмат». 

— Учора, напрыклад, адзначалі заканчэнне хакатона нашай hardware-тусоўкай у бары — тым жа самым, дзе нарадзілася ідэя. Раптам падыходзіць дзяўчына і просіць: «Хлопцы, ці не дапаможаце вы вызначыць, хто больш выпіў: я ці мой малады чалавек?» Усе нашыя хлопцы пачынаюць рагатаць. Я дастаю прыбор з кішэні і кажу: «Спадарыня, вы не паверыце».

Такі дэвайс можна выкарыстоўваць і для кантролю колькасці выпітага спіртнога.

«Сэнсар вісіць на каўнерыку і раз на 5 хвілін замярае ўзровень алкаголю вакол. Калі ён перавышае нейкае значэнне — сэнсар падае нягучны сігнал (або адсылае паведамленне на тэлефон). Калі ўзровень перавышае іншае значэнне, сэнсар уключае каральныя меры (напрыклад, спісвае з карты $10-100 на барацьбу з алкагалізмам)».

Ці ператворыцца пет-праект у прадукт?

Віктар не гатовы адказаць. Але ўпэўнены, што будзе некалькі піватаў. 

— Вобласць прымянення нашэннай электронікі вельмі шырокая, можна памяняць алкагольны сэнсар на які-небудзь іншы. Мікрапрацэсар у прыладзе досыць магутны, каб ганяць на ім Machine Learning. На плаце ёсць акселерометр і мікрафон, сувязь са смартфонам па Bluetooth Low Energy. 

Думаю, тое ці іншае выкарыстанне для прылады дакладна знойдзецца. У працэсе распрацоўкі мне падказалі ідэю зрабіць прыладу ў выглядзе кулона на шыю.

Smart Jewelry — гэта наогул цікавы і пакуль пусты рынак, упэўнены, там таксама можна прыдумаць шмат добрых, карысных рашэнняў.

Алка-даведка

У глабальных маштабах 237 мільёнаў мужчын і 46 мільёнаў жанчын пакутуюць на разладдзі, звязаныя з ужываннем алкаголю.

Паводле справаздачы World Health Organization, Беларусь і Літва знаходзяцца на 1-м і 2-м месцах паводле колькасці выпіванага алкаголю (14.4 і 12.9 літраў адпаведна). Для параўнання, ЗША знаходзіцца на 25-м месцы з 8.7 літра.

Крыніца


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Виктор Хаменок: вложил в Rozum Robotics $2 млн заработал «компенсацию за отпуск»
Виктор Хаменок: вложил в Rozum Robotics $2 млн, заработал «компенсацию за отпуск»
По теме
Виктор Хаменок: вложил в Rozum Robotics $2 млн, заработал «компенсацию за отпуск»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Это шикарно!!!!

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Шикарно потому что вы так делаете? Или потому что бывшие надоели звонить? ))

1

похоже, Виктору следует меньше пить. потому что это не бизнес идея, а х**нь какая-то

0

Вспоминается фильм The Internship...

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
1

для ювелирки нужен другой специальный сенсор, который бы мог определить, что носитель назюзюкался элитным алкоголем. И тогда можно не блокировать функции телефона, а, наоборот, автоматически сообщить как можно большему количеству людей о своих успехах.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 красавіка 2023, 15:38

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Я так понимаю, что стартап предлагает убрать радости жизни, а потому обречён на провал...

Нужно делать наоборот - в состоянии алкогольного опьянения начинать автоматически звонить бывшим! Вот это будет стимул бросить пить! Наутро будешь клясться самому себе - больше никогда, ни капли в рот! ))))

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-1

плодово-ягодное лайк-юбер приложение. дыхнул, определило что маловато, начнешь деструктивно звонить и автоматом еще литрушку в доставке заказывает.
а можно и чатгпт прикрутить, слушает на предмет разговоров за столом и если топик зашел не туда , вызывает наряд омона. готова похататонить на nxp , ради нашей стабильности, с синезисом и эфективсофтом

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 красавіка 2023, 23:27

-1

Пипец какая новая идея

0

Выпил, стало плохо, решил вызвать скорую…

0

мммм

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 красавіка 2023, 11:16

1

А есть проект чтобы не ссать мимо унитаза?