HCL — самая хуткарослая мова на GitHub, самая папулярная — JavaScript. Ды іншае са штогадовага рэпорту
GitHub выпусціў свежую справаздачу State of the Octoverse з аналізам статыстыкі за перыяд ад 1 кастрычніка 2021 года да 30 верасня 2022-га. Прыводзім асноўныя лічбы і высновы.
- Самай хуткарослай мовай праграмавання (+56,1%) названая Hashicorp Configuration Language, якая ўжываецца пры напісанні канфігурацыйных файлаў для IaaS-інструмента Terraform.
- Супольнасць Rust вырасла больш чым у 1,5 разу.
- JavaScript застаецца мовай, якую больш за ўсё выкарыстоўваюць на платформе. PHP губляе папулярнасць — сёлета яна саступіла 6 месца С++, і гэта адзіная перастаноўка ў топ-10. Python — другая паводле распаўсюджанасці мова на GitHub (+22,5% за год), за ёй ідуць Java і TypeScript.
- На момант рэлізу самага першага выпуску справаздачы 10 гадоў таму пляцоўка налічвала 2,8 млн карыстальнікаў. За мінулы год аўдыторыя GitHub вырасла на 27% (+20,5 млн) і перавысіла 94 млн распрацоўшчыкаў.
- Самым шматлікім з’яўляецца амерыканскае кам’юніці. Па-за ЗША самымі хуткімі тэмпамі дабаўляюць Індыя, Кітай і Бразілія.
- За разгледжаны перыяд на GitHub з’явілася 85,7 млн новых рэпазіторыяў, пачата больш як 85 млн новых праектаў.
- Агульны ўнёсак удзельнікаў оўпэнсорс-супольнасці ў праекты на GitHub склаў 3,5+ млрд дзеянняў. За 2022 год было выканана 413 млн дзеянняў.
- GitHub выкарыстоўваюць 90% кампаній са спісу Fortune 100.
- Бігтэх-кампаніі актыўна развіваюць оўпэнсорсныя супольнасці. Структуры для каардынацыі стратэгіі ў гэтым кірунку ёсць у 30% кампаній Fortune 100.
- Адныя з найбольш буйных і папулярных на GitHub — праекты з камерцыйнай падтрымкай, напрыклад, VS Code, Flutter, Next.js. Палова новых удзельнікаў оўпэнсорс-супольнасці палічыла за лепшае працаваць менавіта над такімі праектамі.
Поўная версія дакладу GitHub даступная па спасылцы.
Агенцтва нацыянальнай бяспекі заклікала распрацоўшчыкаў адмовіцца ад С/С++
Агенцтва нацыянальнай бяспекі заклікала распрацоўшчыкаў адмовіцца ад С/С++
Читать на dev.by