«Няма чаго выходзіць з дому». Айцішнікі пра тое, чаму вядуць жыццё пустэльнікаў
Не ўсе з пераездам лёгка ўліваюцца ў новае жыццё, хтосьці ператвараецца ў сапраўдных пустэльнікаў. Спыталіся ў чытачоў, хто з іх цяпер вядзе жыццё хікікаморы. Адгукнуліся два чалавекі, якія пасля ад’езду з краіны не абраслі новымі сацыяльнымі кантактамі.
А яшчэ мы расказвалі гісторыю бізнэс-аналітыка ў грузінскай вёсцы: да Батумі яму — 15 км, да крамы — 7.
«У офіс хадзіць не трэба — новымі сацыяльнымі кантактамі не абраслі»
— Мы з мужам жывем у Тбілісі, у не самым папулярным раёне Артачала. Пераехалі на пачатку сакавіка 2022 года — ненадоўга, планавалі зрабіць візу ў Польшчу і выправіцца туды. Але падавацца на візу можна толькі з дазволам на жыхарства (дый тое вынік не гарантаваны) — вось гэтым цяпер і займаемся. Мяркуем, яшчэ паўгода тут прабудзем.
Мы працуем аддалена, у офіс хадзіць не трэба — так што новымі сацыяльнымі кантактамі не абраслі.
Знаходзімся ў некалькіх чатах, але абое досыць пераборлівыя ў зносінах — проста рандам-людзі нам не асабліва цікавыя, хацелася б супасці глыбей, паводле інтарэсаў і вайбу.
Такое рэдка здараецца, таму пакуль што бавім час удваіх.
Не скажу, што мы моцна пакутуем праз гэта, бо перад ад’ездам у Беларусі быў падобны фармат — калі ўсе сябры і знаёмыя ўжо пакінулі краіну, а мы яшчэ не. Па Беларусі сумуем, так, але вяртацца пакуль не рызыкуем.
У выходныя мы стараемся гуляць — па горадзе і за горад выбіраемся. У краму ходзім, дастаўкай амаль не карыстаемся. Вітаемся з суседзямі, калі сутыкаемся ля ліфта, пару разоў быў смол-ток па-англійску, але не больш.
«Няма сэнсу выходзіць з дому далей за краму. Са зносін — працоўныя міты»
— Сёлета я скончыла ўнівер — і літаральна праз тыдзень пасля ўручэння дыпломаў была вымушаная рэлакавацца ў Польшчу. Дома ў Мінску ў мяне была «сапорт-сістэма»: бацькі і сябры, плюс хадзіла на фітнэс побач з офісам — а там была свая тусоўка. Тут я здымаю кватэру адная.
Калі толькі прыехала, сэнсу выходзіць з дому далей за краму асабліва не было. Са зносін засталіся толькі працоўныя міты. Так, часам гаворым троху даўжэй — але гэта ўсё адно не тое. Часам дзіка крыўдна: людзі пераязджаюць з сем’ямі, а ўсе мае родныя засталіся ў Беларусі.
Калі шчыра, то часам мне складана выйсці з дому чыста псіхалагічна. Моўны бар’ер таксама дадае праблем. Заўважаю, што стала цяжэй размаўляць без падрыхтоўкі. Банальна адказаць на пытанне не заўжды атрымліваецца, часта ў працэсе губляю сутнасць — што хацела сказаць.
Нядаўна першы раз схадзіла на праграмісцкі мітап, арганізаваны беларусамі. Страшна было, але пачала заводзіць новыя знаёмствы. Буду старацца наведваць такія рэчы часцей.
Яшчэ нам напісала чытачка, якая назвалася мамай айцішніка, чыйго сына вельмі змяніла аддаленая праца: ён перастаў выходзіць з дому і акуратна апранацца, жыве і працуе ў антысанітарных умовах. Але высветлілася, што яна хоча проста паразмаўляць з намі пра праблему, а не публікаваць гэтую гісторыю.
Пішыце ў каментарах, якое жыццё вы ведзяце — ці хапае зносін і сацыяльных актыўнасцей.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Читать на dev.by