«Хачу страціць усіх кліентаў з ноўтбукамі». Уладальнік Varka пасварыўся з наведвальніцай кавярні
Гаспадар мінскай кавярні Varka Мікіта Несцераў пасварыўся з кліенткай, якая прыйшла з ноўтбукам. Сваю версію канфлікту ён выклаў у Youtube.
Відэа Мікіты Несцерава заўважыў CityDog і апісаў сутнасць канфлікту.
У сваёй кавярні на Грушаўцы Несцераў увёў абмежаванні на выкарыстанне ноўтбукаў: працаваць можна толькі за адным сталом і не больш за гадзіну. Аднак гэтае рашэнне выклікала неадназначную рэакцыю наведвальнікаў. Як расказаў Несцераў у сваім відэа, адная з кліентак адмовілася выконваць новыя правілы: яна сказала, што бачыла забараняльную налепку і на дзвярах кавярні, і на сталах, аднак у яе свае прынцыпы.
«Мне ўсе вінныя, і пляваць я хацеў», — апісаў паводзіны некаторых наведвальнікаў з ноўтамі Несцераў і прызнаўся, што заявіў гэтай самой наведвальніцы на яе «вы страцілі кліента»: «Так я і хачу страціць усіх кліентаў з ноўтбукамі».
У каментарах да шортса ўладальнік пракаментаваў сваё рашэнне аб забароне працаваць з ноўтам: «1) у нас вельмі вялікі паток людзей і без ноўтбукаў, часта ўсё занята і людзі сыходзяць; 2) людзі з ноўтбукамі ў свой час, калі яшчэ мы не ўвялі гэтага правіла, проста апанавалі нашую кавярню. 5 з 7 столікаў з ноўтамі. 80% гэтых людзей возьмуць 1 каву або ваду і сядзяць па 5-7 гадзін; 3) хтосьці нават прымудраецца працаваць па зуме і стрымы весці; 4) у пэўны момант нашыя пастаянныя госці пачалі скардзіцца і пісаць водгукі, што ўсё занята ноўтбукамі, і мы зразумелі, што трэба штосьці мяняць. Гэта калі коратка».
Читать на dev.by