Хочаце ўзгадаць матэматыку? Мозгу можа дапамагчы ўдар токам
Новае даследаванне нейрабіёлагаў паказала, што стымуляцыя галаўнога мозгу слабымі электрычнымі імпульсамі дапамагае людзям хутчэй асвойваць матэматыку.

Навукоўцы з Вялікабрытаніі, Канады і ЗША выявілі, што мяккая стымуляцыя прэфрантальнай кары галаўнога мозгу электрычным токам можа істотна палепшыць матэматычныя здольнасці, асабліва ў людзей з першапачаткова нізкім узроўнем падрыхтоўкі.
У эксперыменце з удзелам 72 добраахвотнікаў выкарыстоўваўся метад транскраніяльнай стымуляцыі выпадковым шумам (tRNS), які аказаўся бяспечным і бязболевым. Удзельнікі праходзілі пяцітыднёвае навучанне новым матэматычным тэхнікам: частка з іх атрымлівала сапраўдную электрычную стымуляцыю, а частка — плацэба.
Вынікі паказалі: у тых, у каго першапачаткова назіраліся слабыя сувязі паміж прэфрантальнай і цемянной абласцямі мозгу, прагрэс у навучанні пры стымуляцыі аказаўся значна вышэйшым. Дзякуючы ўздзеянню току іх вынікі параўналіся з поспехамі больш падрыхтаваных равеснікаў,
Даследчыкі адзначылі, што гэты метад можна выкарыстоўваць для скарачэння адукацыйнай няроўнасці, звязанай з біялагічнымі асаблівасцямі мозгу. Пры гэтым тэхніка не дае пераваг тым, хто і так вучыцца лёгка — яна толькі дапамагае дагнаць лідараў, не павялічваючы разрыў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.