Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў
Кампанія закрые ад 1 студзеня падраздзяленне Enterprise Business Group, якое адказвае за пастаўку тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Паводле звестак крыніцы «Камерсанта», частцы супрацоўнікаў прапанавалі перавесціся ў краіны СНД, іншыя працаўнікі будуць звольненыя. Выданне паведамляе, што бальшыня супрацоўнікаў пакіне падраздзяленне, а офіс захаваецца намінальна. «Кампанія гатовая вярнуцца, калі актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне спыняцца», — падкрэсліла крыніца.
Усяго ў падраздзяленні працавала каля 2 тысяч чалавек. Huawei захоўвае ў Расіі цэнтры даследаванняў і распрацовак, якія размешчаныя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Новасібірску. Газета падкрэслівае, што рашэнне кампаніі звязанае з рызыкамі другасных санкцый, так як абсталяванне можа выкарыстоўвацца ў дзяржсектары.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.