Forbes: TikTok скараціў амаль увесь расійскі офіс. Астатнія рэлакаваліся ў Дубай
Маскоўскае падраздзяленне кампаніі скараціла большую частку супрацоўнікаў. Офіс займаўся развіццём сацыяльнай сеткі ва Усходняй Еўропе.

Паводле звестак дзвюх крыніц Forbes, звальненне закранула да 500 чалавек. Іншыя крыніцы кажуць, што гаворка вядзецца практычна пра ўсіх супрацоўнікаў расійскага падраздзялення. Таксама крыніцы Forbes заявілі, што кампанія захавала 10 супрацоўнікаў, гэта спецыялісты каманды геймінгу TikTok, іх рэлакуюць у Дубай.
Супрацоўнікам прапаноўвалі рэлакацыю ў Казахстан, дзе ў TikTok таксама ёсць офіс. «Але заробкі там адпавядалі б узроўню заробкаў у краіне. Ахвотных асабліва не знайшлося», — кажа крыніца. Раней РБК паведамляла, што TikTok прапанавала расійскім супрацоўнікам пераехаць у Казахстан, Арменію або Кыргызстан.
«Мы глыбока цэнім гэтых супрацоўнікаў і іх уклад у развіццё платформы, і мы гарантуем ім падтрымку ў гэты складаны час. Мы працягнем ацэньваць сітуацыю ў Расіі для прыняцця рашэння пра бяспечнае аднаўленне паўнавартаснага сэрвісу», — растлумачылі ў прэс-службе кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не беда! Думаю, что всем уволенным найдут подходящее занятия на благо Родины!
Так в РФ в Сберах и Альфах сейчас хорошие зарплаты с нынешним курсом рубля. Если не боятся очередной волны мобилизации и перехода на внутренние технологии, то можно хорошо зарабатывать и быть дома. Каждый решает сам.