Huawei пабудуе свой першы еўрапейскі завод у Францыі
Налета Huawei пачне будаўніцтва завода па вытворчасці сеткавага абсталявання для мабільных прылад у Францыі, расказалі дасведчаныя крыніцы Reuters. Гэты будзе першы завод кітайскай кампаніі ў Еўропе, пры тым што некаторыя краіны рэгіёна абмяжоўваюць выкарыстанне яе прадукцыі.

Huawei абвясціла аб планах на завод, у які збіралася ўкласці €200 млн, яшчэ ў 2020 годзе. Але працы былі адкладзеныя праз пандэмію.
Завод размесціцца ў камуне Брумат каля Страсбурга. Тэрмінаў запуску суразмоўца выдання не ўдакладніў, але паводле інфармацыі ад крыніцы ў французскім урадзе, адкрыццё прызначанае на 2025 год.
Раней шэраг урадаў еўрапейскіх краін абмежаваў альбо забараніў абсталяванне Huawei і яе суайчынніцы ZTE з меркаванняў бяспекі. Між тым еўрапейскія лідары шукаюць шляхі супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі і зніжэння рызык такога партнёрства.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Французы бегут с тонущего западного коробля.
Пользователь отредактировал комментарий 12 декабря 2023, 18:46
зато на нашем корабле нет больше крыс
...как может тонущий корабль убежать с самого себя?