Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Huawei працягвае працаваць і наймаць супрацоўнікаў у Расіі

Пасля пачатку вайны ва Украіне Huawei спыніла афіцыйныя продажы карыстальніцкіх прылад і паставак абсталявання для аператараў сувязі ў Расіі. Але паводле інфармацыі крыніц Forbes, ад часоў пандэміі кампанія нарасціла штат свайго расійскага даследчага інстытута (Russian Research Institute, RRI) на дзве траціны і працягвае інвеставаць сотні мільёнаў долараў на год у партнёрскія праграмы з мясцовымі ВНУ.

1 каментарый

У 2022 годзе многія заходнія кампаніі закрылі даследчыя цэнтры ў Расіі, напрыклад, Intel, Siemens і Nvidia. Частка расійскіх супрацоўнікаў пераехала ў замежныя офісы, а за тых, што засталіся ў Расіі — патрапілі пад скарачэнне або перайшлі ў іншыя кампаніі — разгарнулася сур’ёзная барацьба. Адным з галоўных бенефіцыяраў гэтага працэсу стала Huawei.

«Huawei выкарыстоўвае крызісы для пашырэння бізнэсу», — тлумачыць крыніца Forbes, знаёмая з яе дзейнасцю. Яна пацвердзіла, што кітайскі тэхнагігант перавабліваў супрацоўнікаў заходніх кампаній, якія пакінулі Расію. Так Huawei займела каманду спецыялістаў з Siemens і супрацоўнікаў з Deutsche Bank.

Таксама кампанія актыўна супрацоўнічае з расійскімі інстытутамі і расходуе на гэта істотную долю бюджэтаў сваіх лабараторый у краіне. «Укладанні Huawei ў расійскую навуку штогадовыя — сотні мільёнаў долараў. … А агульны гадавы бюджэт Huawei на R&D у Расіі складае каля $1 млрд», — расказаў суразмоўца, блізкі да кампаніі.

Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў
Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў
Па тэме
Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў

Цяпер Huawei не публікуе інфармацыі пра дзейнасць у Расіі. Летась яна шырока выкарыстоўвала джабборд hh.ru і ў першай палове 2022 года апублікавала 814 вакансій, на 49% больш год да года. Такая актыўнасць кітайскай кампаніі нават занепакоіла чыноўнікаў. Пазней Huawei змяніла стратэгію пошуку супрацоўнікаў і расійскія сайты не выкарыстоўвала. На старонцы Huawei у hh.ru цяпер няма вакансій.

Супрацоўнікі Huawei з Расіі публікуюць аб’явы аб вакансіях, не называючы кампаніі, у сваіх акаўнтах у LinkedIn і Facebook. Кандыдаты могуць таксама даслаць рэзюмэ праз сайт RRI. Huawei ў Расіі наймае навуковых супрацоўнікаў у гарадах прысутнасці RRI і прыцягвае расійцаў, якія жывуць за мяжой і жадаюць вярнуцца ў Расію.

«Тое, чым Huawei з’яўляецца ў Расіі, — гэта чысты research, не R & D, тут няма ніякага прадуктовага канвеера. Вынікамі дзейнасці з’яўляюцца артыкулы, патэнты, алгарытмы. Прадуктызацыя ўся адбываецца ў Кітаі. Таму даследчая арганізацыя Huawei у нейкім сэнсе падобная да НДІ савецкіх часоў», — расказвае суразмоўца Forbes.

Прамой канкурэнцыі за кадры ў Huawei з дзяржавай няма, адзначае іншы суразмоўца, блізкі да Huawei: «У палітыцы Huawei прапісана: мы не бярэм людзей з дзяржінстытутаў. Проста не бярэм. Мы бярэм з індустрыі і самі гадуем сабе змену. З дзяржінстытутамі мы не ўступаем (у канкурэнцыю)».

З часоў пандэміі Huawei павялічыла штат RRI на 67%, да 2500 чалавек. З іх у Маскве працуе больш за 1000 чалавек, астатнія — у Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, а таксама Мінску. Паводле даных іншай крыніцы Forbes, летась кітайская кампанія прыступіла да даследаванняў у офісах у Казані і Томску. Акрамя гэтага, Huawei вывучае магчымасць адкрыцця даследчых офісаў у Екацярынбургу і ў Ерэване.

Huawei обвинили в создании тайных заводов по производству микрочипов
Huawei обвинили в создании тайных заводов по производству микрочипов
По теме
Huawei обвинили в создании тайных заводов по производству микрочипов
Huawei отделит бизнес в Беларуси и России от других стран СНГ
Huawei отделит бизнес в Беларуси и России от других стран СНГ
По теме
Huawei отделит бизнес в Беларуси и России от других стран СНГ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

🫡 товарищам

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2023, 08:12