OpenAI расказала, як будзе пераходзіць на камерцыйныя рэйкі
OpenAI апублікавала ў сваім блогу пост, у якім апісала план пераходу на новую, камерцыйную структуру. Змены дазволяць зняць абмежаванні, якія накладвае на стартап цяперашні некамерцыйны статус.
OpenAI хоча быць большай за проста навукова-даследчую лабараторыю і стартап і стаць устойлівай кампаніяй. Для гэтага яна пераўтворыць сваю цяперашнюю камерцыйную частку ў «грамадска карысную карпарацыю» (Public Benefit Corporation, PBC). Яна будзе зарэгістраваная ў Дэлавэры.
OpenAI падкрэслівае, што мадэль PBC выкарыстоўваюць многія іншыя кампаніі і што гэта дазволіць ёй лепш балансаваць інтарэсы як акцыянераў і стэйкхолдараў, так і грамадства пры прыняцці рашэнняў. Таксама гэта дасць ёй магчымасць прыцягваць значна больш інвестыцый на тых жа ўмовах, што і іншыя гульцы сферы, і значна спросціць працэс.
PBC будзе кіраваць дзейнасцю і бізнэсам OpenAI, а некамерцыйная частка будзе адказваць за падбор кіроўнага складу і супрацоўнікаў і прасоўванне дабрачынных ініцыятыў у розных сферах, уключаючы ахову здароўя, адукацыю і навуку.
У цэлым OpenAI заяўляе, што новая структура, арыентаваная на атрыманне прыбытку, будзе спрыяць дасягненню яе місіі — стварэнню агульнага АІ на карысць усяго чалавецтва. Некамерцыйная частка будзе валодаць акцыямі PBC.
OpenAI адзначыла, што буйныя карпарацыі ўліваюць сотні мільярдаў долараў у АІ. Гэта паказвае, чаго ёй насамрэч будзе каштаваць імкненне да сваёй мэты. План дазволіць яе некамерцыйнай часткі стаць адной з самых добра забяспечаных у гісторыі.
Читать на dev.by