Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гульнявая кампанія прызначыла гендырэктарам бота. Акцыі выраслі на 10% за апошнія паўгода

У мінулым жніўні, яшчэ за некалькі месяцаў да таго, як інтэрнэт падарваў ChatGPT, кітайская гульнявая кампанія NetDragon Websoft зрабіла гендырэктарам сваёй «дачкі» Fujian «робата-гуманоіда на аснове АІ» на імя Танг Ю.

1 каментарый

З таго часу акцыі NetDragon перасягнулі індэкс Hang Seng Index, у які ўваходзяць кампаніі, якія таргуюцца на Ганконгскай фондавай біржы. Яе каціроўкі за 6 месяцаў падняліся на 10%. Рынкавая капіталізацыя NetDragon складае $1,1 млрд.

Падчас анонсу кампанія заявіла, што бот павысіць эфектыўнасць прыняцця рашэнняў і кіравання рызыкамі, а таксама дапаможа стварыць справядлівыя і эфектыўныя ўмовы працы для супрацоўнікаў.

«Мы лічым, што за АІ будучыня карпаратыўнага менеджменту. Прызначэнне спадарыні Танг Ю адлюстроўвае нашае імкненне ўкараняць АІ для трансфармацыі таго, як функцыянуе наш бізнэс, і спрыяць нашаму далейшаму стратэгічнаму росту», — адзначаў у рэлізе кіраўнік праўлення NetDragon Дэджыян Лью, дадаючы, што кампанія будзе пашыраць выкарыстанне алгарытмаў і будаваць адкрытую, інтэрактыўную і празрыстую мадэль кіравання.

NetDragon была заснаваная ў 1999 годзе. Яна стварыла такія гульні, як Eudemons Online, Heroes Evolved і Conquer Online, а таксама першы ў Кітаі гульнявы анлайн-партал 17173.com.

GPT-4 прыкінулася што мае «слабы зрок» каб чалавек вырашаў за яе капчу
GPT-4 прыкінулася, што мае «слабы зрок», каб чалавек вырашаў за яе капчу
Па тэме
GPT-4 прыкінулася, што мае «слабы зрок», каб чалавек вырашаў за яе капчу
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Па тэме
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

однозначно, ии может легко заменить болтовню большинства гендиректоров!