ШІ-браўзэр і доступ да лепшых мадэляў: Perplexity запусціла падпіску за $200 у месяц

Кампанія запусціла новую прэміяльную падпіску Perplexity Max коштам $200 у месяц, арыентаваную на «прасунутых карыстальнікаў».

Пакінуць каментарый

Падпіска Max уключае неабмежаваны доступ да інструментаў Labs (стварэнне табліц і справаздач), прыярытэтнае выкарыстанне найноўшых ШІ-мадэляў, уключаючы OpenAI o3-pro і Claude Opus 4, а таксама ранні доступ да новых функцый, уключна з браўзэрам на базе ШІ — Comet, які распрацоўваецца.

Такім чынам Perplexity далучылася да ліку кампаній, якія прапануюць прэміяльныя падпіскі, следам за OpenAI (ChatGPT Pro за $200 у месяц), Google і Anthropic. Зараз Perplexity прапаноўвае тры планы: Pro ($20 у месяц), Enterprise Pro ($40 з чалавека) і  Max ($200 у месяц, у будучыні — асобны варыянт Max для карпаратыўных кліентаў).

Па дадзеных The Information, у 2024 годзе кампанія зарабіла $34 мільёны, да студзеня гэтага года Perplexity дасягнула $80 мільёнаў гадавога даходу. Пры гэтым каля $65 мільёнаў было выдаткавана на серверы і куплю доступу да ШІ-мадэляў OpenAI і Anthropic.

У Apple абмяркоўваюць набыццё Perplexity, каб замяніць Google у браўзеры
Па тэме
У Apple абмяркоўваюць набыццё Perplexity, каб замяніць Google у браўзеры
CEO Perplexity: ШІ-прадукты Google жахлівыя, мы стварылі канкурэнта Chrome
Па тэме
CEO Perplexity: ШІ-прадукты Google жахлівыя, мы стварылі канкурэнта Chrome
Perplexity з кофаўндарам-беларусам прэзентаваў сэрвіс для стварэння вэб-аплікацый
Па тэме
Perplexity з кофаўндарам-беларусам прэзентаваў сэрвіс для стварэння вэб-аплікацый

Читать на dev.by