АІ-бум вельмі нагадвае бурбалку даткомаў — але з адным небяспечным адрозненнем
Тэхналагічная бурбалка пачатку нулявых мае шмат агульнага з цяперашнім хайпам вакол штучнага інтэлекту. Але ёсць адная дэталь, якая робіць другую значна небяспечнейшай, піша Business Insider.
Тэхналагічная бурбалка пачатку нулявых мае шмат агульнага з цяперашнім хайпам вакол штучнага інтэлекту. Але ёсць адная дэталь, якая робіць другую значна небяспечнейшай, піша Business Insider.
Касмічная рынкавая капіталізацыя кампаній накшталт Nvidia адлюстроўвае аналагічную цікавасць да іх з боку інвестараў. Яны робяць стаўку на тое, што такія кампаніі павысяць прадуктыўнасць усяго і ўсіх, створаць рэвалюцыйныя прадукты і паслугі і перавернуць сусветную эканоміку. Аналагічныя настроі былі наконт перспектыў інтэрнэту пры канцы 1990-х — на пачатку 2000-х гадоў.
Прафесар са Школы бізнэсу Роса пры Мічыганскім універсітэце Эрык Гордан кажа, што ў абодвух выпадках чаканні людзей апраўданыя, але гэта не значыць, што інвеставаць у кампаніі, чый кошт залежыць ад іх, ці то тады, ці то цяпер — разумна.
Паводле яго слоў, многія кампаніі, якія былі драйверам інтэрнэт-трансфармацыі, па дарозе збанкрутавалі. «Многія АІ-кампаніі, якія стаяць за не менш буйной трансфармацыяй, збанкрутуюць альбо страцяць палову свайго кошту», — лічыць Гордан.
Адной з кампаній, якія больш за ўсё зарабілі на АІ, з’яўляецца Nvidia. Выручка чыпмэйкера за фіскальны 2023 год узляцела больш як удвая да $61 млрд, а прыбытак — амаль у 7 разоў да $30 млрд. Акцыі Nvidia расхопліваюць як гарачыя піражкі — ад канца 2022 года яны падаражэлі ў 6 разоў, а рынкавая капіталізацыя кампаніі вырасла з менш як $400 млрд да прыкладна $2,2 трлн.
Каціроўкі Microsoft і Google узляцелі на фоне АІ-буму
Тым не менш Гордан падкрэслівае ключавое адрозненне паміж «тады» і «цяпер». Калі піянерамі інтэрнэту ў асноўным былі невялікія стартапы, то галоўныя героі АІ-індустрыі — самавітыя тэхнагіганты накшталт Microsoft і Alphabet.
«Яны могуць дазволіць сабе страціць мільярды долараў і не збанкрутаваць», — працягвае прафесар. Аднак у датком-стартапаў не было такой вялікай колькасці акцыянераў, таму ў выпадку іх краху «пакутавалі толькі смелыя альбо дурныя інвестары». Бігтэхі між тым складаюць велізарны кавалак фондавага рынку ЗША, а ў іх акцыі ўкладваюцца пенсійныя фонды.
«Гіганты-піянеры АІ не збанкрутуюць, але калі страты на АІ прывядуць да падзення іх каціровак, балюча будзе вельмі шматлікім інвестарам», — сказаў на заканчэнне Гордан.
У 2022 годзе ён ужо праводзіў паралель паміж даткомамі і цяперашнім узлётам тэхналагічных кампаній. Ён папярэджваў, што цяпер мы маем справу не з «бурбалкай фэйкавых кампаній», а з «бурбалкай на парадак пераацэненых» кампаній.
Это капитализм с его рисками и пузырями. С его импульсивной экономикой.
Во времена .сом (ов) многие рвали когти чтобы стать супер. Но не все смогли. Многие обанкротились. А Билл Гейтс смог.
Да и интернет смог стать технологической средой которая изменила нашу жизнь.
Что то подобное ожидает мир и с AI. Но в конце концов это будет новый технологический уровень развития.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Если Гордон так уверен в своем мнении, то он может зашортить «пузырь на порядок переоценённых» компаний и хорошо на этом заработать)
Это капитализм с его рисками и пузырями. С его импульсивной экономикой.
Во времена .сом (ов) многие рвали когти чтобы стать супер. Но не все смогли. Многие обанкротились. А Билл Гейтс смог.
Да и интернет смог стать технологической средой которая изменила нашу жизнь.
Что то подобное ожидает мир и с AI. Но в конце концов это будет новый технологический уровень развития.
Это и так понятно всем)) Вторая крипта - через год никто не вспомнит про ИИ, найдут новую тему для хайпа
Неизвестно куда мир зайдет с ИИ ..