ШІ павінен быў знішчаць працоўныя месцы, але статыстыка па офіснай нерухомасці сведчыць пра адваротнае

ШІ-кампаніі актыўна наймаюць супрацоўнікаў і арандуюць новыя офісы. Гэта прыкметна ажывіла рынак камерцыйнай нерухомасці ў Крамянёвай даліне, піша Business Insider.

Пакінуць каментарый

Напрыклад, стартап StackBlitz нядаўна паведаміў пра новы офіс у прэстыжным комплексе ў Сан-Францыска, адкрыццё запланавана на студзень. Яшчэ пару гадоў таму такія анонсы гучалі б дзіўна — у пандэмію офісы масава зачыняліся, а доля вольных плошчаў рэзка вырасла.

Цяпер жа бум генератыўнага ШІ дапамагае рынку аправіцца. Хоць многія эксперты прадказвалі масавыя скарачэнні, ШІ-кампаніі робяць супрацьлеглае — пашыраюць каманды. «ШІ-кампаніі арандуюць, таму што наймаюць», — адзначылі аналітыкі Colliers. Яны лічаць тэхналогіі адным з галоўных драйвераў офіснага рынку ЗША.

Сярэдні памер арандаваных плошчаў у Крамянёвай даліне стабільна расце ўжо тры гады запар. У 2025 годзе рынак дасягнуў максімальнага ўзроўню за апошнія пяць гадоў.

Па дадзеных Colliers, з 2020 года кампаніі, якія спецыялізуюцца на ШІ і ШІ-інфраструктуры (без уліку Apple, Alphabet і Meta), арандавалі ў рэгіёне 483 тысячы кв. м. (5,2 млн квадратных футаў) офісных плошчаў. За няпоўны 2025 год аб’ём арэнды ўжо перавысіў паказчык 2024 года, калі было заключана ўгод амаль на 120 тысяч кв. м.

Найбольшая актыўнасць назіраецца ў Санівэйле — сярод кампаній, якія непасрэдна працуюць з ШІ, і ў Фрымонце, дзе сканцэнтраваны інфраструктурныя фірмы і робататэхнічныя стартапы, якія выкарыстоўваюць мясцовыя вытворчыя магутнасці.

Аўтары даследавання робяць выснову, што прагнозы пра апакаліпсіс на рынку працы з-за ШІ варта ўспрымаць з доляй скептыцызму. Яны сцвярджаюць, што калі самі ШІ-кампаніі актыўна наймаюць людзей і пашыраюць офісы, значыць, ШІ пакуль не знішчае працоўныя месцы, а наадварот дапамагае ствараць новыя. Зрэшты, выданне не згадвае пра тое, што кампаніі сталі агрэсіўна заганяць людзей з аддаленкі ў офісы, пра цэны і іншыя фактары акрамя ШІ, якія маглі паўплываць на попыт на офісную нерухомасць.

ШІ і RTO выклікалі бум на рынку нерухомасці ў Сан-Францыска
Па тэме
ШІ і RTO выклікалі бум на рынку нерухомасці ў Сан-Францыска
У ЗША арандатараў прымушаюць аддаваць працоўныя паролі, каб зняць жыллё
Па тэме
У ЗША арандатараў прымушаюць аддаваць працоўныя паролі, каб зняць жыллё

Читать на dev.by