АІ-генератар Imagen 2 навучыўся ствараць аніміраваныя выявы
Генератар выяў атрымаў чарговае абнаўленне і цяпер можа ствараць кароткія аніміраваныя ролікі і рэдагаваць гатовыя выявы.
Imagen 2 цяпер генеруе 4-секундныя аніміраваныя ролікі з разрознасцю 360×640 пікселяў і частатой 24 кадры на секунду. Генератар стварае выявы, выкарыстоўваючы розныя ракурсы і рухі камеры, «пры гэтым захоўваючы ўзгодненасць усёй паслядоўнасці».
Мадэль мае фільтры бяспекі, якія прадухіляюць стварэнне недапушчальных матэрыялаў, а таксама лічбавыя вадзяныя знакі SynthID — яны дазваляюць адсочваць створаныя АІ аб’екты.
Акрамя таго, Imagen 2 навучыўся рэдагаваць выявы, дадаючы і выдаляючы элементы паводле тэкставага запыту, і пашыраць межы выявы для павелічэння агляду.
Гендырэктар Google Cloud Томас Курыян заўважыў, што абнаўленне можа спатрэбіцца «шматлікім арганізацыям, асабліва ў такіх галінах, як СМІ і рэклама, гэта цікава, бо гэта паляпшае ўзаемадзеянне з карыстальнікам».
Таксама кампанія паказала Vids — інструмент для стварэння відэа з выкарыстаннем АІ. Праца ў сэрвісе пачынаецца з падказак, якія апісваюць сутнасць будучага роліка. Затым карыстальнік можа дадаць свае файлы або стокавыя матэрыялы, а АІ пакажа раскадроўку.
З дапамогай рэдактара можна змяніць парадак асобных частак відэа, дадаць пераходы, уставіць гукавую дарожку і многае іншае. Цяпер інструмент знаходзіцца ў закрытым тэсціраванні, у будучыні Vids увойдзе ў падпіску на Gemini для Google Workspace.
Читать на dev.by