ШІ генеруе не толькі кантэнт — яшчэ і мільярдэраў, прычым з рэкорднай хуткасцю

ШІ-бум нарадзіў хвалю новаспечаных мільярдэраў і кампаній з завоблачнай ацэнкай. За апошні год колькасць і тых і другіх расла беспрэцэдэнтнымі тэмпамі, піша CNBC.

Пакінуць каментарый

Паводле дадзеных CB Insights, ва ўсім свеце налічваецца 498 ШІ-адзінарогаў — прыватных кампаній з ацэнкай ад $1 млрд. Іх сумарная ацэнка складае $2,7 трлн. 100 з іх былі заснаваны пасля 2023 года. А ШІ-стартапаў, якія ацэньваюцца ў $100 млн і больш, даследчыкі налічылі больш за 1300.

Кампаніі накшталт Anthropic, OpenAI, Anysphere і Safe Superintelligence прыцягваюць велізарныя інвестыцыі. Некаторыя іх заснавальнікі ў выніку сталі мультымільярдэрамі — прынамсі на паперы. Прадказальна, гэтая з’ява найбольш яскрава выяўлена ў Сан-Францыска.

Сярод новых мільярдэраў, напрыклад, фаўндары Scale AI Аляксандр Ванг і Люсі Го, кофаўндар і СЕО Anthropic Дарыа Амадэй, фаўндар і СЕО DeepSeek Лян Вэньфэн, кофаўндар і СЕО Anysphere Майкл Труэл, кофаўндар і СЕО Perplexity Аравінд Шрынівас, а таксама выхадцы з OpenAI — заснавальнік Safe Superintelligence Ілья Суцкевер і заснавальніца Thinking Machines Міра Мураці.

У сакавіку, паводле падлікаў Bloomberg, чатыры найбуйнейшыя прыватныя ШІ-кампаніі нарадзілі прынамсі 15 мільярдэраў, а іх сумарнае багацце ацэньвалася ў $38 млрд. З таго часу шэрагі адзінарогаў папоўніла каля паўтара дзясятка кампаній.

У адрозненне ад буму доткомаў, многія ШІ-кампаніі даўжэй застаюцца ў статусе прыватных дзякуючы пастаянным грашовым уліванням венчурных капіталістаў, суверэнных фондаў і прыватных інвестараў. Ліквіднасць ствараецца за кошт другасных рынкаў, зліццяў і паглынанняў.

CEO OpenAI прызнаў, што ШІ — бурбалка
Па тэме
CEO OpenAI прызнаў, што ШІ — бурбалка
««Запустим стартап и станем миллиардерами» — иллюзия». Житель Витебска рассказывает про свой ИТ-бизнес
Па тэме
«”Запустим стартап и станем миллиардерами» — иллюзия». Житель Витебска рассказывает про свой ИТ-бизнес

Читать на dev.by