АІ-інжынеры зарабляюць на $100 тысяч больш за «звычайных» калег
АІ-бум і дэфіцыт на рынку софтверных інжынераў, якія спецыялізуюцца на штучным інтэлекце, прывёў да адчувальнага росту заробкаў, якія кампаніі прапаноўваюць такім кадрам.

Згодна з дакладам levels.fyi, станам на красавік медыяна сярод АІ-інжынераў ЗША была роўная прыкладна $300 тысячам, а софтверных інжынераў без чароўнай прыстаўкі — амаль на $100 тысяч меншая. У сярэдзіне 2022 года разрыў складаў прыкладна 30%, а цяпер дасягнуў 50%.
«Відавочна, што кампаніі цэняць АІ-навыкі і гатовыя плаціць за іх больш, незалежна ад узроўню пазіцыі», — гаворыцца ў дакладзе. У некаторых кампаніях разрыў яшчэ больш ярка выяўлены: напрыклад, сэрвіс робатаксі Cruise плаціць АІ-інжынерам, прычым не на кіраўнічых пазіцыях, $680,5 тысяч, а не-АІ-інжынерам — на $185 тысяч менш (гэта медыяны). OpenAI дык увогуле пераваблівае ў канкурэнтаў АІ-таленты заробкамі ў мільёны долараў.
Некаторыя кампаніі не шкадуюць грошай для папулярызацыі АІ-скілоў. J.P. Morgan уклаўся ў стварэнне цэнтра па АІ-даследаваннях пры Універсітэце Карнегі-Мелана, а Amazon паабяцала да 2025 года навучыць 2 млн чалавек ва ўсім свеце агульнаму штучнаму інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.