Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«ШІ майго боса размаўляе з маім ШІ»: офісная перапіска ператвараецца ў нейраслоп

У офісах з’яўляецца новы дзіўны сцэнар: супрацоўнікі просяць ШІ расшыфраваць паведамленні начальнікаў, якія, магчыма, таксама напісаны ШІ. У выніку працоўная перапіска ператвараецца ў абмен згенераванымі тэкстамі.

Пакінуць каментарый

Пра такі выпадак расказала віцэ-прэзідэнт Skillsoft Ліна Рынэ ў інтэрв’ю Fortune. Паводле яе, адна супрацоўніца атрымала незразумелае паведамленне ад боса, вырашыла, што яно напісана нейрасеткай, і папрасіла свой ШІ растлумачыць сэнс. Пасля гэтага інструмент прапанаваў падрыхтаваць адказ.

«Я літаральна думаю, што ШІ майго боса размаўляе з маім ШІ. Гэта і ёсць рэальная размова, якая цяпер адбываецца, — сказала супрацоўніца. — Я не магу зразумець, як працаваць з босам, таму што гэта папросту ягоны і мой ШІ перапісваюцца адно з адным».

Рынэ называе гэтую з’яву socially offloading — «сацыяльнай разгрузкай» па аналогіі з cognitive offloading, калі людзі перакладаюць частку мыслення на тэхналогіі. У гэтым выпадку на ШІ пераносяць ужо не толькі руцінныя задачы, але і міжасабовыя навыкі: як адказаць кіраўніку, як правесці складаную размову, як сфармуляваць прэтэнзію або змякчыць канфлікт.

«Калі я заўсёды пытаюся ў ШІ, як адказаць босу, я не вучуся ўзаемадзейнічаць з босам. Я не вучуся будаваць з ім адносіны», — растлумачыла Рынне.

Праблема не толькі ў асобных лістах. Паводле экспертаў, ШІ усё часцей стварае ў кампаніях пласт «працы вакол працы»: супрацоўнікі хутка генеруюць тэксты, дакументы, код або справаздачы, перадаюць іх калегам, а тыя вымушаны траціць час на праверку і выпраўленне. Гэта стварае ілюзію прадуктыўнасці, але можа запавольваць працэсы.

Anthropic сачыла за карыстальнікамі Claude Code з дапамогай тайнага трэкера
Anthropic сачыла за карыстальнікамі Claude Code з дапамогай тайнага трэкера
Па тэме
Anthropic сачыла за карыстальнікамі Claude Code з дапамогай тайнага трэкера

У Fortune звязваюць рост такіх практык са змяненнем офіснай структуры. Кампаніі скарачаюць сярэдняе менеджменцкае звяно, робяць каманды больш плоскімі і чакаюць, што супрацоўнікі будуць хутчэй адаптавацца з дапамогай ШІ. Але разам з гэтым знікаюць настаўніцтва, зваротная сувязь і навучанне таму, як весці складаныя працоўныя размовы.

«Ёсць рызыка, што арганізацыі пачнуць успрымаць упраўленчую нагрузку як матэматычную задачу, хаця на самрэч гэта пытанне кампетэнцый», — сказала Рынэ.

Асабліва ўразлівымі могуць аказацца маладыя супрацоўнікі. Ад іх часта чакаюць, што як «лічбавае пакаленне» яны ўжо гатовы да высокай хуткасці змен. Але, паводле спікера, іх не заўсёды вучаць камунікацыі, меркаванню і працы з канфліктамі — менавіта тым навыкам, якія становяцца важнейшымі ў эпоху ШІ.

Эксперт не лічыць, што ШІ трэба цалкам выключыць з працоўных камунікацый. Skillsoft сама прадае ШІ-інструменты для трэніроўкі размоваў. Але, на ейнае меркаванне, розніца ў тым, ці дапамагае ШІ развіваць навык, або проста падмяняе чалавека гатовай фразай.

Кітайскі канкурэнт OpenAI і Anthropic запусціў танны аналаг Claude Code і Codex
Кітайскі канкурэнт OpenAI і Anthropic запусціў танны аналаг Claude Code і Codex
Па тэме
Кітайскі канкурэнт OpenAI і Anthropic запусціў танны аналаг Claude Code і Codex
Распрацоўшчык навучыўся «хаваць» прompты ў PNG і эканоміць да 70% токенаў
Распрацоўшчык навучыўся «хаваць» прomрты ў PNG і эканоміць да 70% токенаў
Па тэме
Распрацоўшчык навучыўся «хаваць» прomрты ў PNG і эканоміць да 70% токенаў
Як пазбегнуць памылак у Claude Fable: парада інжынера Anthropic
Як пазбегнуць памылак у Claude Fable: парада інжынера Anthropic
Па тэме
Як пазбегнуць памылак у Claude Fable: парада інжынера Anthropic
Чытайце таксама
«Усё стала значна горш»: супрацоўнікі разграбаюць «воркслоп» ад ШІ замест працы
«Усё стала значна горш»: супрацоўнікі разграбаюць «воркслоп» ад ШІ замест працы
«Усё стала значна горш»: супрацоўнікі разграбаюць «воркслоп» ад ШІ замест працы
1 каментарый
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае
Распрацоўшчыкі Amazon накручваюць лічыльнікі ШІ, каб дагадзіць кіраўніцтву
Распрацоўшчыкі Amazon накручваюць лічыльнікі ШІ, каб дагадзіць кіраўніцтву
Распрацоўшчыкі Amazon накручваюць лічыльнікі ШІ, каб дагадзіць кіраўніцтву
Лепш крываватае ад вас, чым ШІ-смецце: айцішны СЕА забараніў супрацоўнікам прысылаць справаздачы, напісаныя нейрасеткамі

4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.