АІ ачысьціць пошук Google ад няякаснага кантэнту

Кампанія абвясціла аб укараненні перадавой сістэмы для барацьбы з няякасным кантэнтам у выніках пошуку. Алгарытмы будуць паніжаць рэйтынг неарыгінальная кантэнту.

1 каментарый

Новыя алгарытмы чысцяць пошукавую выдачу ад спаму і паўтаральнага кантэнту. Яны будуць аўтаматычна зніжаць пазіцыі дублюючай інфармацыі ў пошукавай выдачы, уключаючы тэксты, створаныя штучным інтэлектам. Google заяўляе, што публікуе сваю палітыку за два месяцы да ўступлення ў сілу 5 мая, каб даць уладальнікам сайтаў час унесці змены.

Да спаму і другаснага кантэнту кампанія залічвае сайты, якія ўтрымліваюць масава ствараныя матэрыялы без унікальнай каштоўнасці, а таксама рэсурсы, якія арандуюць прастору на давераных сайтах для распаўсюджвання спаму. Паводле даных Google, новы інструмент дазваляе паменшыць колькасць «бескарысных матэрыялаў» на 40%.

Таксама кампанія паказала дапрацоўкі, неабходныя для выканання закона «Аб лічбавых рынках» ЕС (DMA). У ліку змяненняў — дадатковыя экраны выбару аглядальніка і пошукавай сістэмы па змаўчанні, якія з’явяцца пры першапачатковай наладзе прылады на Android, а таксама пры першым запуску Chrome на ПК і iOS.

Google адмовіцца ад практыкі сувязі асабістых даных паміж уліковымі запісамі карыстальнікаў для некаторых сэрвісаў, якія выкарыстоўваліся для персаналізацыі рэкламы і кантэнту. DMA забараняе выкарыстоўваць персанальныя даныя ў рэкламных мэтах без згоды карыстальніка.

Google палепшыў пошук нават пры слабым інтэрнэце. Chrome атрымаў новыя функцыі
Па тэме
Google палепшыў пошук нават пры слабым інтэрнэце. Chrome атрымаў новыя функцыі
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Па тэме
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Google часова забараніла сваёй мадэлі генерыць людзей — у яе праблемы з расамі і фактамі
Па тэме
Google часова забараніла сваёй мадэлі генерыць людзей — у яе праблемы з расамі і фактамі

Читать на dev.by