АІ дапамагае Нью-Ёрку і іншым штатам стрэсці больш падаткаў з багатых аддаленых работнікаў

Некаторыя багатыя жыхары ЗША мігруюць са штатаў накшталт Нью-Ёрка туды, дзе можна плаціць менш падаткаў. Каб ахапіць як мага больш тых, хто ўхіляецца ад выплаты, падатковыя органы звяртаюцца па дапамогу штучнага інтэлекту, піша CNBC.

6 каментарыяў

АІ выкарыстоўваецца для рассылання сотняў тысяч згенераваных лістоў, у асноўным аддаленым работнікам, якія добра зарабляюць, або тым, хто жадае змяніць падатковае рэзідэнцтва.

Верагодна, гэта дазваляе кампенсаваць недахоп кадраў у органах. Паводле афіцыйных даных, у 2022 годзе ў штаце Нью-Ёрк была праведзеная 771 тысяча аўдытаў, што на 56% больш, чым годам раней. Пры гэтым колькасць аўдытараў на фоне змяншэння бюджэту за той жа перыяд упала на 5% і стала меншай за 200 чалавек.

Паводле слоў спецыялістаў юрыдычнай фірмы Hodgson Russ, падатковае ўпраўленне выкарыстоўвае складаную тэхналогію для «падбору найлепшых кандыдатаў для аўдыту». У цэнтры ўвагі багатыя людзі, якія пераехалі са штатаў з высокімі падаткамі ў штаты з нізкімі, напрыклад, у Фларыду і Тэхас.

Tesla пять лет не платила налоги, но получила налоговый возврат в $1 млн
По теме
Tesla пять лет не платила налоги, но получила налоговый возврат в $1 млн

«Калі паглядзець на даходы, гэта будзе чалавек, які зарабляе не $10 тысяч на год, а $10 млн», — адзначаюць у кампаніі.

Як супрацоўнікі-аўдытары, так і АІ у падатковых упраўленнях ва ўсёй краіне займаюцца аналізам даных ад сотавых аператараў. На аснове гэтага вызначаецца, дзе падаткаплацельшчыкі праводзяць больш часу і, адпаведна, маюць плаціць у казну.

Асабліва лютуе Нью-Ёрк, адзначаюць у Hodgson Russ: «Штат кажа: „Вы па-сапраўднаму не пераехалі, бо ваш тэлевізар і астатнія рэчы па-ранейшаму ў Нью-Ёрку“. Яны не разумеюць, што багатыя людзі могуць купіць іншыя рэчы, іншы тэлевізар для свайго дома ў Фларыдзе».

Беларусь увеличивает налоги для «недружественного» бизнеса
По теме
Беларусь увеличивает налоги для «недружественного» бизнеса

Читать на dev.by