Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ШІ забусціў медыцыну — і зрабіў дактароў лянівымі: яны сталі горш распазнаваць рак

Нягледзячы на вялікі патэнцыял ШІ ў медыцыне, некаторыя дактары, якія бяруць на ўзбраенне тэхналогію, пачынаюць губляць уласныя прафесійныя навыкі. Гэта выявілася ўжо праз некалькі месяцаў эксперыменту, піша Bloomberg.

2 каментарыя

ШІ дапамагаў дактарам эфектыўней выяўляць перадракавыя ўтварэнні ў тоўстай кішцы. Пасля таго, як урачы вярнуліся да самастойнай працы, іх здольнасць распазнаваць пухліны знізілася на 20% у параўнанні з паказчыкамі, якія яны дэманстравалі да ўкаранення ШІ.

Аўтары працы, якая была апублікавана ў часопісе The Lancet Gastroenterology and Hepatology, лічаць, што дактары сталі занадта спадзявацца на рэкамендацыі ШІ. Гэта прывяло да таго, што дактары сталі менш матываванымі, менш сканцэнтраванымі і менш уключанымі ў працэс прыняцця рашэнняў без дапамогі ШІ.

У эксперыменце ўдзельнічала 19 высокакваліфікаваных дактароў у чатырох цэнтрах эндаскапіі ў Польшчы, кожны з якіх правёў больш за 2 тысячы каланаскапій. Навыкі дактароў ацэньвалі за тры месяцы да і праз тры месяцы пасля перыяду працы з ШІ.

Даследчыкі дапускаюць, што па меры ўдасканалення медыцынскіх ШІ-сістэм страта навыкаў у дактароў можа паскорыцца. І што наступствы ўкаранення ШІ сярод менш дасведчанных спецыялістаў могуць выяўляцца яшчэ больш яскрава. Эксперты, нягледзячы на перспектыўныя магчымасці ШІ, заклікаюць не дапусціць паступовай страты людзьмі фундаментальных навыкаў, якія неабходны для правядзення якасных працэдур і лячэння.

ШІ-доктар ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў
ШІ-доктар ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў
Па тэме
ШІ-доктар ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў
Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку. Вы можаце дапамагчы
Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку. Вы можаце дапамагчы
Па тэме
Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку. Вы можаце дапамагчы
Чытайце таксама
Інвестары хочуць вынік: Microsoft абрынулася пасля паспяховай справаздачы, Meta — узляцела
Інвестары хочуць вынік: Microsoft абрынулася пасля паспяховай справаздачы, Meta — узляцела
Інвестары хочуць вынік: Microsoft абрынулася пасля паспяховай справаздачы, Meta — узляцела
Наступныя 2 гады вырашаць усё: кіраўнік Anthropic напісаў эсэ пра будучыню ШІ
Наступныя 2 гады вырашаць усё: кіраўнік Anthropic напісаў эсэ пра будучыню ШІ
Наступныя 2 гады вырашаць усё: кіраўнік Anthropic напісаў эсэ пра будучыню ШІ
OpenAI прызнала памылку: ChatGPT Agent аказаўся нікому не патрэбны
OpenAI прызнала памылку: ChatGPT Agent аказаўся нікому не патрэбны
OpenAI прызнала памылку: ChatGPT Agent аказаўся нікому не патрэбны
Пентагон і Anthropic канфліктуюць з-за ваеннага прымянення ШІ
Пентагон і Anthropic канфліктуюць з-за ваеннага прымянення ШІ
Пентагон і Anthropic канфліктуюць з-за ваеннага прымянення ШІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

вас терминатор2 еще 30 лет назад предупреждал

0

А вы что думали, кто-то будет умнеть если его работу начнет делать кто-то другой ? Такая же фигня и в программировании, все эти вайб кодинги закончатся тем, что через пару десятков лет нормальных программистов не останется, останутся одни тупые промпоговорители, которые вообще не будут понимать что им там так называемый ИИ наворотил.