Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ШІ-рэкрутар ператварыў сумоўе ў сапраўдны кашмар

Сумоўе можа стаць дэмаралізуючым досведам, нават калі на іншым канцы знаходзяцца эмпатычны рэкрутар. Аднак з’яўленне ШІ-аватараў не заўсёды ратуе сітуацыю.

3 каментарыя

Тыкток-блогер @its_ken04, вядомая як Кен, апублікавала запіс «сумоўя», які стаў вірусным. У роліку ШІ-рэкрутар 14 разоў запар паўтарае фразу «vertical bar pilates», часам перапыняючыся або заікаючыся, пакуль Кен са спакойным выразам твару глядзіць на экран.

@its_ken04 It was genuinely so creepy and weird. Please stop trying to be lazy and have AI try to do YOUR JOB!!! It gave me the creeps so bad #fyp ♬ original sound — Its Ken 🤍

Дзяўчына падавала заяўку на працу ў фітнес-цэнтр. Кен распавяла, што кампанія загадзя папярэдзіла яе пра выкарыстанне ШІ ў працэсе адбору, а платформа называлася Apriora. «Падаецца, мне трэба было заслужыць права пагаварыць з чалавекам, ха-ха», — напісала дзяўчына ў каментарыях да відэа.

Стартап Apriora абяцае дапамагаць кампаніям «на 87% хутчэй наймаць» і «праводзіць сумоўі на 93% танней», бо можа адначасова праводзіць інтэрв’ю з некалькімі кандыдамі.

«Дзякуючы большай колькасці сумоўяў з ШІ ад Apriora працадаўцы могуць пашыраць кола талентаў і выяўляць кваліфікаваных кандыдатаў з нетрадыцыйных сфер, якія ў іншым выпадку маглі б быць адсеяны на этапе адбору», — заявіў заснавальнік стартапа Аарон Ван Ван.

«Саіскальнікі працы ў многіх выпадках аддаюць перавагу сумоўям з ШІ, бо ўсведамленне таго, што інтэрв’юер — гэта ШІ, дапамагае знізіць трывожнасць і дазваляе кандыдатам праявіць сябе найлепшым чынам», — адзначыў бізнесмен.

Досвед Кен быў іншым. «Мне гэта падалося сапраўды жудасным, я была шакаваная», — сказала яна. «Мне не было смешна, пакуль я не выклала відэа ў тыкток і каментары не паднялі мне настрой. Я была вельмі здзіўленая, бо нічога не зрабіла, каб выклікаць збой, таму гэта было нечакана. Я больш ніколі не буду праходзіць праз такое. Калі іншая кампанія захоча, каб я размаўляла з ШІ, я проста адмоўлюся», — заявіла блогер.

Амаль усе каментатары падтрымалі дзяўчыну. «Сёння я падала заяўку на працу, дзе прадугледжана сумоўе з ШІ, і адразу закрыла акно, бо калі яны не гатовыя выдаткаваць час, каб пагаварыць са мной, я не буду выдаткоўваць час, каб ім працаваць», — напісала адна з карыстальніц. «Кампанія хацела накіраваць мяне на сумоўе з ШІ на пазіцыю ў HR… Навошта мне працаваць у аддзеле кадраў кампаніі, якая нават не палічыла патрэбным пагутарыць са мной асабіста?» — дадаў іншы.

Чат-боты часцей хлусяць калі прасіць іх быць лаканічнымі
Чат-боты часцей хлусяць, калі прасіць іх быць лаканічнымі
Па тэме
Чат-боты часцей хлусяць, калі прасіць іх быць лаканічнымі
Apple дадасць ШІ-пошук ў Safari: людзі сталі менш гугліць
Apple дадасць ШІ-пошук ў Safari: людзі сталі менш гугліць
Па тэме
Apple дадасць ШІ-пошук ў Safari: людзі сталі менш гугліць
Скандальны ШІ‑бот для тэхнічных сумоўяў выдае звычайныя адказы ChatGPT
Скандальны ШІ‑бот для тэхнічных сумоўяў выдае звычайныя адказы ChatGPT
Па тэме
Скандальны ШІ‑бот для тэхнічных сумоўяў выдае звычайныя адказы ChatGPT
Чытайце таксама
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
7 каментарыяў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

Душераздирающие истории из тиктока, часть 124225-я

table
table Table в Database
0

основатель стартапа Аарон Ван Ван

ох уж эти идусские стартаперы)))

belleg
belleg самоучка в университет
0

ждём когда наши ИИ-аватары будут собеседоваться у ИИ-рекрутера)