Многія спецыялісты, уключаючы некаторых айцішнікаў, баяцца, што АІ адбярэ ў іх працу. Але прадстаўнікі адной прафесіі вельмі радыя тэхналогіі, бо яна дапамагае ім менш выгараць і павышае задаволенасць ад сваёй справы — гэта настаўнікі.

Кампанія Canva апытала тысячу выхавальнікаў дзіцячых садкоў і школьных настаўнікаў у ЗША. 83% рэспандэнтаў час ад часу адчуваюць, што выгаралі, прычым больш за траціну (35%) — кожны або амаль кожны дзень. Самыя частыя прычыны — цяжар адказнасці за падапечных і заняткі (46%), адсутнасць адміністрацыйнай падтрымкі (42%), нізкі заробак (38%) і перапрацоўкі (37%).
Апытанне таксама паказала, што работнікі сферы адукацыі ўспрымаюць АІ больш станоўча, чым лічылася. Каля 42% школьных настаўнікаў выкарыстоўвалі АІ на ўроках за апошні год. З іх 92% сказалі, што тэхналогія павысіла эфектыўнасць іх працы і дапамагла палегчыць выгаранне, а таксама спрыяла крэатыўнасці. Сярод настаўнікаў, задаволеных сваёй працай, карыстальнікаў АІ было 46%, а сярод незадаволеных — 26%.
Акрамя таго, 56% апытаных, якія пакуль не ўжываюць АІ на ўроках, лічаць, што гэта дапамагло б ім менш выгараць. А 68% збіраюцца паспрабаваць тэхналогію ў сваёй дзейнасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ага. Выгорательская истерия и до этих добралась. Прямо какая-то эпидемия.