Жах перад Калядамі: ШІ ўпрыгожыў Лондан да святаў, нагенерыў мутантаў

У раёне Кінгстан-апан-Тэмс у брытанскай сталіцы з’явіўся вялізны мурал, які павінен быў стварыць святочны настрой у гараджан. Магчыма, яму гэта ўдаецца — калі не ўглядацца ў персанажаў на палатне, піша Futurism. Ён выклікаў лютасць і здзекі мінакоў.

Пакінуць каментарый

Also, I had no idea that this made a minor note in some national news sites yesterday & that my name was mentioned. In all those mentions one journalist, just *one*, bothered to reach out to me to ask permission to use the photos and get a quote. That’s the state of journalism in this country.

[image or embed]

— Matt Thrower (@mattthr.bsky.social) 20 лістапада 2025 г. у 10:56

На калядным малюнку над рэстаранам Côte Brasserie — знявечаныя людзі з скрыўленымі тварамі і незразумелымі прыдаткамі, жывёлы-мутанты і снегавікі. У сацсетках жартуюць, што мурал выдатна падыдзе для сустрэчы Ктулху. І такі мурал тут не адзін.

У сацсетках некаторыя пішуць, што спецыяльна пайшлі паглядзець на гэта, і ў жыцці аказалася яшчэ горш — параўноўваюць з лаўкрафтаўскімі хорарамі. Людзі не разумеюць, куды глядзелі аўтары, перш чым раздрукоўваць гэты 30-метровы жах.

Выданне адзначае, што ШІ пранікае паўсюль, і нават калядныя дэкарацыі не выратаваліся ад згенераванага смецця. Хто менавіта стаіць за муралямі, не вядома — толькі што «ўпрыгажэнні» замаўлялі не мясцовыя рэстараны.

Coca-Cola снова выпустила рождественский ИИ-ролик — и опять разозлила всех
Па тэме
Coca-Cola снова выпустила рождественский ИИ-ролик — и опять разозлила всех
В сети новый пранк: дети пугают родителей дипфейками с бездомными
Па тэме
В сети новый пранк: дети пугают родителей дипфейками с бездомными

Читать на dev.by