Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце

Як навучаць штучнаму інтэлекту, калі ён змяняецца літаральна кожны дзень? Ключ — у крытычным мысленні, лічыць Вольха Бандарэнка, беларуска, якая з дапамогай ШІ алічбоўвала кінакласіку, стварала спецэфекты для Netflix, а сёння выкладае курсы па ШІ ў польскай ВНУ. Мы пагутарылі з Вольхай пра студэнцкія праекты, будучыню і чаму ўніверсітэтам не трэба баяцца штучнага інтэлекту.

10 каментарыяў
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце

Як навучаць штучнаму інтэлекту, калі ён змяняецца літаральна кожны дзень? Ключ — у крытычным мысленні, лічыць Вольха Бандарэнка, беларуска, якая з дапамогай ШІ алічбоўвала кінакласіку, стварала спецэфекты для Netflix, а сёння выкладае курсы па ШІ ў польскай ВНУ. Мы пагутарылі з Вольхай пра студэнцкія праекты, будучыню і чаму ўніверсітэтам не трэба баяцца штучнага інтэлекту.

Прапанавала ўніверсітэту новую праграму — разглядалі год

Вольха Бандарэнка
Шлях Вольхі Бандарэнка да выкладання пачаўся ў 2015-м, калі яна пераехала з Беларусі ў Польшчу і пачала вучыцца ў SWPS (Універсітэце сацыяльных і гуманітарных навук). На стыку Creative Coding і працы з Arduino нарадзілася яе дыпломная выстава, а за ёй — кар’ера ў Fixafilm, адной з топавых пост-прадакшн студый Польшчы. Там Вольха займалася лічбавай рэстаўрацыяй класікаў кіно — ад Параджанава да Вайды.

Такі бэкграўнд дапамагае Вольсе будаваць масты паміж культурай і тэхналогіямі: разам з мужам Пятром Ендрушчакам яна стварае візуальныя эфекты для Netflix і праекты для музея Варшаўскага Гета.

Праца над візуальнымі эфектамі для серыяла Rodzina Trefliów. Фота архіў гераіні

2023 стаў кропкай невяртання: ChatGPT набраў першыя 100+ мільёнаў карыстальнікаў; Савет Бяспекі ААН упершыню загаварыў пра штучны інтэлект публічна; з’явіўся адкрыты ліст з заклікам паставіць на паўзу навучанне самых магутных мадэляў, а Галівуд паралізавалі забастоўкі сцэнарыстаў, дзе тыя патрабавалі абмежаваць ШІ, каб ён не выцясняў людзей з прафесіі і не выкарыстоўваў іх тэксты без аплаты.

Сістэмным навучаннем ШІ-інструментам ва ўніверсітэтах тады практычна ніхто не займаўся. Вольха сама адправіла ліст ва ўніверсітэт, дзе прапанавала запусціць ШІ-курс у SWPS. Ліст разглядалі цэлы год — бюракратыя даганяла тэхналогіі.

Адказ прыйшоў станоўчы. Круг замкнуўся: Вольха пачала выкладаць курс «AI ў практычным прымяненні» у той жа SWPS, дзе калісьці сама была студэнткай. Сёння курс ідзе на двух мовах: англійскай і польскай. Гэта інтэнсіўны воркшоп: 5 дзён па 10 гадзін.

— Калі чалавек прыходзіць на наш занятак, ён не зусім разумее, што мы будзем рабіць і якія менавіта інструменты мы будзем вучыць. Гэта таксама прыкольна, таму што інструменты змяняюцца і мы стараемся ўсё-такі вучыць гэтаму падыходу, — распавядае Вольха. Бо гатоўнасць да змяненняў — адзін з галоўных навыкаў будучыні.

Uniwersytet SWPS (SWPS University) — адзін з найбуйнейшых прыватных універсітэтаў Польшчы са штаб-кватэрай у Варшаве. Заснаваны ў 1996 годзе як Szkoła Wyższa Psychologii Społecznej (Вышэйшая школа сацыяльнай псіхалогіі). Уваходзіць у ERUA — альянс у ініцыятыве European Universities (Erasmus+). У рэйтынгу Perspektywy 2025 напрамак «Psychologia» паставіў SWPS на 3-е месца ў краіне.

Эксперыменты і хентай

У першы дзень курса студэнты паглыбляюцца ў метадалогію: вывучаюць лідараў рынку LLM і вучацца правільна «размаўляць» з ШІ. На другі — прыходзяць з уласнай ідэяй. Дзякуючы кантрактам універсітэта з Google, навучанне ідзе праз Gemini: усе дадзеныя і праекты застаюцца ўнутры закрытага контуру, што здымае пытанні бяспекі.

Для студэнцкіх работ няма абмежаванняў. Вольха кажа, былі і сістэмы таймінгу для метро, і кіно:

— Адна студэнтка вырашыла ўзнавіць свой сон, які пакінуў вельмі моцнае ўражанне, — узгадвае выкладчыца. — Гэта быў хорар: дзіцячы сад, звычайныя гульні, абед, а потым прыходзіць монстр і пачынае паядаць дзяцей. Яна рэалізавала гэта як фільм у тэхніцы Claymation (пластылінавая анімацыя).

І ўдакладняе, што, вядома, ШІ не робіць усё «прыгожа» па адной кнопцы. І частка курса — паказаць, што каб атрымаць у выніку хорар у Claymation, трэба спачатку стварыць сторыборд, намаляваць раскадроўку, разумець законы кадра.

— Ты не можаш напісаць «сонца свеціць». Яно можа свяціць і ў Golden Hour, можа свяціць апоўдні, а можа там прамыя сонечныя промні ці ёсць нейкая імгла. Дэталі трэба прапісваць, — кажа Вольха.

Зносіны з чат-ботамі — працэс пластычны. Тут важны не толькі тэхнічны навык, але і персанальны досвед, кантэкст і нават настойлівасць. Студэнты спрабуюць усё — гэта таксама працэс навучання:

— Часам трэба сказаць: «Ты задзяўбаў, ты робіш лухту, ты мяне не разумееш, зрабі нармальна», або «калі ты не дапаможаш, я страчу працу». І нейкім чынам ён рэальна пачынае рабіць лепш. Гэта значыць у іх таксама часта бываюць «лупы» і яны пачынаюць апрацоўваць. Трэш ін трэш аўт — гэта закон усяго, — кажа Вольха.

У працэсе намацваюцца заканамернасці — якія сістэмы для чаго падыходзяць лепш. Для сябе Вольха вызначае Anthropic / Claude — для працы з кодам; Gemini — класны Deep Research; Bielik AI — для тых, хто хоча вывучаць польскую.

Вольха на здымках анімацыйнага трэйлера для праекта Bursztynowy Pałac. Фота асабісты архіў гераіні.

Або ўскрываюцца нечаканыя факты, на чым навучаліся сістэмы.

— Напрыклад, калі мы шукалі Upscaler мадэлі (Upscaler мадэлі — гэта нейрасеткі, якія «дамалёўваюць» дэталі і павышаюць разрозненне выявы/відэа, прыбіраюць шум, іх часта выкарыстоўваюць для рэстаўрацыі старых крыніц — заў. рэд.), выявілася, што многія з іх трэніраваліся на Хентаі і порна з 90-х. Проста таму, што ў людзей былі гэтыя масівы дадзеных на руках. (…) Па сутнасці яны прыклаліся да таго, што зараз мы можам захаваць матэрыялы, якія былі зроблены на VHS-стужцы, — распавядае Вольха.

Навошта ісці вучыцца ва ўніверсітэт, калі можна ўсё самому

На думку Вольхі, людзі ідуць вучыцца ва ўніверсітэт, каб вучыцца ў іншых людзей. Гэта не база ведаў, а база сэнсаў, філасофіі і сацыялогіі, якія развіваюць крытычнае мысленне.

Напрыклад, адзін са студэнтаў правёў эксперымент на стыку культур. Вольха распавядае, было так: чалавек захапляецца кітайскай культурай, кітайскай гарбатай, традыцыямі і гэтак далей. І бачыць, што ў Еўропе ёсць пэўныя плямы ў тым, як Кітай падаецца (часта павярхоўна). І чалавек бярэ кітайскую моўную мадэль Qwen і еўрапейскую мадэль, і стварае прастору, дзе гэтыя мадэлі могуць размаўляць на розныя тэмы. Прыдумвае ім персоны, напрыклад, мужчына з мегаполіса ў Кітаі і мужчына з еўрапейскай вёскі і наадварот. І спрабуе зразумець з гэтай размовы, дзе могуць быць у гэтых розных культур кропкі судакранання. Як яны могуць лепш зразумець адзін аднаго.

— Можна стварыць дысертацыю на гэтым, а чалавек зрабіў за 5 дзён, — дзеліцца Вольха.

Студэнцкі праект Cognitive Mirror (Anton Zirnytsia) Dialogue Between Artificial Cultures, заняткі па AI ў USWPS. Фота асабісты архіў гераіні.

Бітва з антыплагіятам і эканоміка кантролю

У SWPS Штучны інтэлект не толькі выкладаюць — нядаўна ва ўніверсітэце стварылі камьюніці Open AI Lab, дзе выкладчыкі ад псіхолагаў да сацыёлагаў абмяркоўваюць будучыню адукацыі.

Адна з самых вострых тэм — сістэмы дэтэкцыі ШІ. Універсітэты навадняны софтам для выяўлення нейрасеткавых тэкстаў. Рынак антыплагіятнага ПЗ таксама адлюстроўвае гэты трэнд — на 2025-ты год ён складае 780 млн USD, а па прагнозах Research and markets да 2032 года вырасце да 1,21 мільярдаў USD.

Каманда Вольхі прыйшла да высновы, што забараняць карыстацца ШІ бессэнсоўна, трэба мяняць падыход да працэсу: «О’кей, ты напісаў гэтую працу з ШІ. Добра, вазьмі і абарані яе. А што дрэнна ў гэтай працы? А што ты даведаўся?»

Вольха ўпэўнена, усё праверыць немагчыма. І пытанне не ў тым, што студэнты забываюцца выдаляць радкі «Чым табе яшчэ дапамагчы?», а ў тым, каб навучыць іх думаць, што яны робяць, навучыць абараняць свае ідэі.

Выкладчыца ўзгадвае кейс, дзе студэнты стварылі платформу для заказу кастамізаваных скрынак. Яны зрабілі сайт, аплікацыю і 3D-мадэль, якая адразу адпраўляла прататып на друк. Без ШІ на такую тэхнічную абвязку сышлі б тыдні, яны справіліся за два дні.

Студэнцкі праект: генератыўны 3D-інструмент для стварэння кастомных арганайзераў для скрынак. Фота з асабістага архіва гераіні.

ШІ як лакмусавая паперка мыслення

Мяжа паміж аўтаматызацыяй і асабістым навыкам застаецца няпэўнай. Але Вольха ўпэўнена: ШІ не замяняе мозг, а толькі падсвечвае ваш спосаб мыслення.

— Калі чалавек безадказна і бяздумна падыходзіць да нейкіх рэчаў, то ШІ, вядома, гэта ўзмацняе. Калі да гэтага не было адэкватнага падыходу, як мы можам думаць, што з ШІ будзе адэкватны?

Немагчыма страціць навыкі, але можна набыць, кажа яна:

— Са з’яўленнем фатаграфіі ніхто не стаў менш маляваць. Тое ж самае, як я ў сваім дзяцінстве лазіла па дрэвах, гулялася з палкай, мы нешта выраблялі на вуліцы, а зараз дзеці шараюцца ў камп’ютарах, у тэлефонах намнога хутчэй часам, чым я. Ці згубілі яны навыкі? I don’t know.

Чытайце таксама
Беларусам пачалі адмаўляць у адкрыцці рахункаў у яшчэ адной краіне ЕС
Беларусам пачалі адмаўляць у адкрыцці рахункаў у яшчэ адной краіне ЕС
Беларусам пачалі адмаўляць у адкрыцці рахункаў у яшчэ адной краіне ЕС
Румынія зноў выдае беларусам візы
Румынія зноў выдае беларусам візы
Румынія зноў выдае беларусам візы
Еўракамісія: санкцыі не павінны закранаць беларусаў і расіян з легальным статусам у Еўропе
Еўракамісія: санкцыі не павінны закранаць беларусаў і расіян з легальным статусам у Еўропе
Еўракамісія: санкцыі не павінны закранаць беларусаў і расіян з легальным статусам у Еўропе
8 каментарыяў
Carta паглынула стартап ListAlpha з беларускімі каранямі
Carta паглынула стартап ListAlpha з беларускімі каранямі
Carta паглынула стартап ListAlpha з беларускімі каранямі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
2

Вольха? Тогда почему не Бандарэнка?

2

Даже я не знаю, меня никто не спросил, как меня подписать

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Не треш. Garbage. GiGo: garbage in = garbage out.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 студзеня 2026, 18:54

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Я даже проверил ещё раз, чтобы не спутать. Именно garbage там должно быть. С trash мы знаем, что делать

1

Всё верно, в оригинале garbage. "Треш" моя вольная интерпретация

3

Вот прикиньте технарь, который работает с ИИ, видит новость о том что девушка с болгаркой обучает ИИ. Думает, зачёт, леди знает статистику и теорию вероятностей, умеет интегрировать функции, знает разницу между дискретными и непрерывными данными ну так далее, в том же духи. Начинаешь гордиться за белорусов.

А потом открываешь статью и вот это вот все. Ну е64на рот... Я ничего не имею против гуманитариев и всех кто обучает ИИ в похожем направлении, но надо как-то всё-таки плашки добавлять какие-нибудь в статьи для тех кто не хочет тратить время на такое...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 студзеня 2026, 09:36

1

Здравствуйте, моё направление на стыке технической и гуманитарной сфер. Я заканчивала проектирование, где и с болгаркой бегала, и мебель делала и создавала игры на unity. Но именно моё направление - creative coding (не путать с vibe coding :D) и программирование микроконтроллеров. А потом +5 лет как VFX Supervisor.
И да, вы правы, что стоит добавить "Преподаёт ГЕНЕРАТИВНЫЙ ИИ", и это я подчёркивала при интервью, но не видела конечного текста перед публикацией. Тут даже моё имя и фамилию надо поправлять, поэтому, keep calm, я уже выслала запрос на поправку редакции.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
1

Про имя и фамилию занимательно вышло. Такую ошибку может допустить только ИИ, либо человек, который никогда не видел беларуской транскрипции в паспорте.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
1

Намекаете, что редакцию девбая захватили басурмане?

0

судя по усам и хвосту, скорее всего, украинцы, как и некоторые частые боты-комментаторы, которые очевидно палились на незнании беларуских особенностей, если в постах шли дальше заскпритованных лозунгов из методички.