АІ узнавіў вакал Джона Ленана для запісу апошняй песні The Beatles
Спявак расказаў пра выкарыстанне старой фанаграмы Джона Ленана для стварэння новай песні The Beatles з дапамогай штучнага інтэлекту.
Раней у 2021 годзе рэжысёр Пітэр Джэксан выпусціў дакументальны фільм пра гурт, скарыстаўшыся тэхналогіямі для аднаўлення старых відэазапісаў калектыву і ператварэння чорна-белага відэа ў каляровае. Таксама ўдалося аднавіць запіс вакалу Ленана са старой аўдыякасеты, аддзяліўшы голас ад фонавага шуму ды іншых інструментаў, а таксама палепшыўшы якасць гучання.
Цяпер гаворка вядзецца пра запіс песні, якая была створаная пры жыцці Ленана, але не была запісаная ў тыя гады. На думку журналіста BBC, гэта кампазіцыя Now And Then, працу над якой Ленан пачаў у 1978 годзе. Макартні ўжо мае досвед сумеснага выступлення на сцэне пад акампанемент відэазапісу Ленана і ягонага адноўленага вакалу. Як заявіў спявак, «у гэтага ёсць свае добрыя і дрэнныя бакі, і нам варта ўбачыць, куды гэта нас прывядзе».
Читать на dev.by