АІ упершыню сышоўся ў навучальным баі з пілотам на знішчальніках
У ЗША адбыўся першы навучальны паветраны бой паміж двума знішчальнікамі, адным з якіх кіраваў пілот, а другі кантраляваў штучны інтэлект.
У ЗША адбыўся першы навучальны паветраны бой паміж двума знішчальнікамі, адным з якіх кіраваў пілот, а другі кантраляваў штучны інтэлект.
У ЗША адбыўся першы навучальны паветраны бой паміж двума знішчальнікамі, адным з якіх кіраваў пілот, а другі кантраляваў штучны інтэлект.
Агенцтва DARPA запусціла праграму трэніроўкі АІ для вядзення паветранага бою Air Combat Evolution у 2019 годзе. Гэтыя трэніроўкі — частка глабальнай праграмы Міністэрства абароны ЗША па адпрацоўцы вядзення мазаічнай вайны. Канцэпцыя прадугледжвае выкарыстанне ў баі паўаўтаматычных і цалкам аўтаматычных платформаў.
Паводле звестак ведамства, першы бой паміж ІА і пілотам адбыўся ў 2021 годзе на сімулятары. АІ перасягнуў чалавека, выйграўшы ў яго амаль усе баі. На пачатку 2023 года выпрабавальная платформа VISTA X-62A ажыццявіла першыя палёты на знішчальніку F-16 пад наглядам інструктара, які знаходзіўся ў кабіне.
У верасні 2023 года адбылося першае выпрабаванне платформы ў палявых умовах. АІ сышоўся ў блізкім баі з пілотам, пры гэтым інструктар у кабіне VISTA X-62A не дакранаўся да рычагоў кіравання. DARPA паведаміла, што АІ упэўнена выканаў як абарончыя, так і наступальныя манеўры. Падчас аднаго з іх знішчальнік з АІ зблізіўся з іншым знішчальнікам да 600 метраў на хуткасці каля 2000 км/г.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ответ чата гпт: Человек - это самое слабое звено. Если человека из самолёта убрать, самолёт на пол тонны - тонну легче станет. А так же можно будет маневрировать с большими перегрузками и использовать мощные твердотопливных ускорители для противоракетных маневров и прохода систем ПВО как на низких высотах, так и через ближний космос.