Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

АІ выконвае працу 250 чалавек у энергетычнай кампаніі

Гендырэктар брытанскай энергетычнай кампаніі Octopus Energy Грэг Джэксан расказаў, што штучны інтэлект выконвае ў ёй працу за 250 супрацоўнікаў.

Пакінуць каментарый
АІ выконвае працу 250 чалавек у энергетычнай кампаніі

Гендырэктар брытанскай энергетычнай кампаніі Octopus Energy Грэг Джэксан расказаў, што штучны інтэлект выконвае ў ёй працу за 250 супрацоўнікаў.

Паводле яго слоў, кампанія эксперыментуе з АІ ўжо некалькі месяцаў. Тэхналогію ўкаранілі ў розныя карпаратыўныя сістэмы, а ў лютым ёй дазволілі адказваць на электронныя паведамленні кліентаў.

Цяпер АІ адказвае больш як на траціну кліенцкіх імэйлаў — такі аб’ём працы выконваюць прыкладна 250 чалавек, кажа Джэксан. Пры гэтым адказы АІ кліенты ацэньваюць вышэй, ніж жывых спецыялістаў: імі задаволеныя 80% кліентаў супраць 65% — у выпадку навучаных спецыялістаў.

У кампаніі выданню Insider сказалі, што адказы АІ персаналізаваныя і праходзяць праверку перад адпраўкай.

Згодна з даследаваннямі, АІ-інструменты павышаюць прадукцыйнасць і якасць працы супрацоўнікаў  — але звычайна найменш кваліфікаваных. Некаторыя працаўнікі кажуць, што змаглі перакласці на ChatGPT 80% працы.

Джэксан лічыць, што АІ наўрад ці прывядзе да звальненняў у Octopus. Але згодны, што імклівае распаўсюджванне АІ-тэхналогій кардынальна зменіць сітуацыю на рынку працы.

Генератыўны АІ на 14% павышае прадукцыйнасць супрацоўнікаў
Генератыўны АІ на 14% павышае прадукцыйнасць супрацоўнікаў
Па тэме
Генератыўны АІ на 14% павышае прадукцыйнасць супрацоўнікаў
ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным
ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным
Па тэме
ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота каб працаваць на некалькіх пасадах
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах
Па тэме
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.