АІ выцесніць індыйскіх кодараў на аўтсорсе на працягу 2 гадоў — кіраўнік Stability AI

На думку гендырэктара Stability AI Эмада Мостака, большасць праграмістаў з Індыі, якія працуюць на аўтсорсінгу, пазбавяцца працы на працягу года або двух гадоў. Усё таму, што яе зможа выконваць штучны інтэлект, і для стварэння софту будзе патрабавацца значна менш людзей. Пра гэта АІ-эксперт заявіў у гутарцы з аналітыкамі швейцарскага інвестбанка UBS.

7 каментарыяў

Ён параўнаў АІ-мадэлі з «вельмі таленавітымі выпускнікамі» ВНУ і сказаў, што асабліва моцна адчуюць на сабе развіццё тэхналогіі людзі, якія «працуюць за камп’ютарам і іх ніхто ніколі не бачыць».

Мостак лічыць, што АІ закране самыя розныя прафесіі, у рознай ступені і па-рознаму ў розных краінах праз адрозненні ў прававой базе. Напрыклад, «у Францыі ніколі не звольняць распрацоўшчыка», кажа Мостак.

У Індыі налічваецца больш за 5 млн распрацоўшчыкаў софту. Сюды за таннай працоўнай сілай ідуць як тэхнагіганты з Крэмніевай даліны, так і банкі з Уол-Стрыт, рытэйлеры ды іншыя кампаніі. Як адзначаў Bloomberg, менавіта гэтыя спецыялісты больш за ўсё ў зоне рызыкі праз інструменты на аснове АІ накшталт ChatGPT.

Раней Мостак выказаў здагадку, што праз пяць гадоў праграмісты стануць практычна непатрэбныя, бо камп’ютар навучыцца пісаць код лепш за іх (ён удакладніў, што гаворка менавіта пра распрацоўшчыкаў). Але ягоны пункт гледжання падзяляюць не ўсе. Напрыклад, гендырэктар GitHub Томас Донке летась заявіў, што АІ толькі павысіць эфектыўнасць распрацоўшчыкаў.

АІ заменіць жывых праграмістаў праз 5 гадоў — кіраўнік Stability AI 
Па тэме
АІ заменіць жывых праграмістаў праз 5 гадоў — кіраўнік Stability AI

Читать на dev.by