IKEA падасць у суд на распрацоўшчыка хорар-гульні пра выжыванне ў мэблевай краме
Кампанія лічыць, што хорар-гульня The Store is Closed негатыўна ўплывае на імідж брэнда.
Кампанія лічыць, што хорар-гульня The Store is Closed негатыўна ўплывае на імідж брэнда.
Кампанія лічыць, што хорар-гульня The Store is Closed негатыўна ўплывае на імідж брэнда.
IKEA падасць у суд на аўтара гульні Джэйкаба Шоу. Юрысты лічаць, што Шоу натхніла на стварэнне гульні адная з крамаў брэнда. Яны запатрабавалі пазбавіцца сіне-жоўтага выгляду крамы, скандынаўскай назвы, змяніць форму будынка, падобнага да скрыні, адрэдагаваць вопратку супрацоўнікаў крамы, а таксама дызайн шыльдаў і мэблі. Рытэйлер даў распрацоўшчыку дзесяць дзён на ліквідацыю элементаў.
Аўтар гульні не згодны з прэтэнзіямі кампаніі. Шоу заявіў, што выкарыстаў у гульні стандартны набор мэблі, які можа з’явіцца ў любой гульні. Ні ў апісанні The Store is Closed, ні ў рэкламных матэрыялах не згадвалася IKEA. Менавіта журналісты напісалі пра падабенства крамы з гульні і вядомага брэнда. Аднак распрацоўшчык схільны пайсці насустрач IKEA, каб пазбегнуць пазову. Гульня пакуль не з’явілася ў продажы, яе рэліз запланаваны на 2024 год.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.