Індыйскі месяцаход знайшоў на Месяцы серу, металы і кісларод
Індыйскі месяцаход «Праг’ян» упершыню вывучыў склад паверхні Месяца і знайшоў алюміній, серу, кальцый, жалеза, хром і тытан.
Паводле даных індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO), апарат выкарыстоўваў прыладу для лазерна-іскравой эмісійнай спектраметрыі. Акрамя серы і металаў месяцаход таксама выявіў кісларод.
Аўтаматычная станцыя «Чандраян-3» была запушчаная 14 ліпеня, 5 жніўня яна выйшла на месяцовую арбіту. 24 жніўня месяцаход паспяхова сышоў з пасадачнага модуля ў раёне паўднёвага полюса Месяца. Арыенціровачна апарат прапрацуе 1 месяцовыя суткі, або 14 зямных.
Запуск ракеты з японскім месяцовым модулем адклалі праз непагадзь
Запуск ракеты з японскім месяцовым модулем адклалі праз непагадзь
Індыйскі месяцаход перадаў на Зямлю звесткі, якія збянтэжылі навукоўцаў
Індыйскі месяцаход перадаў на Зямлю звесткі, якія збянтэжылі навукоўцаў
Індыйскі месяцаход здзейсніў першую паездку па Месяцы
Індыйскі месяцаход здзейсніў першую паездку па Месяцы
Читать на dev.by