Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Insider: Salesforce плануе звольніць яшчэ 10%

Крыніцы ўнутры Salesforce расказалі Insider, што кампанія рыхтуе новы раўнд звальненняў. Ён пройдзе ў лютым, пасля заканчэння фінансавага года, і ў асноўным закране спецыялістаў па продажах.

Пакінуць каментарый

Сэйлзаў будуць звальняць у рамках скарачэння 10% персаналу, якое анансавалі на пачатку студзеня. Аднак, паводле слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, у кампаніі абмяркоўваюць звальненне яшчэ 10% штату ў бягучым каляндарным годзе ў залежнасці ад фінансавых вынікаў. Размовы ў Salesforce пра маштабнейшыя за анансаваныя звальненні пацвярджае і іншая крыніца Insider.

Пра планы звольніць 10% сваіх супрацоўнікаў у рамках рэструктурызацыі для зніжэння выдаткаў Salesforce паведаміла 4 студзеня. Мера закране прыкладна 7 тысяч чалавек. Менеджары па імэйле і на ўсеагульных сходах папярэджваюць супрацоўнікаў, што звальненні будуць доўжыцца тыднямі.

Фінансавы год у Salesforce завяршаецца 31 студзеня, і, як у большасці вендараў карпаратыўнага софту, у чацвёртым квартале звычайна фіксуецца больш за ўсё продажаў. У студзені, паводле слоў інсайдараў, закрываюцца важныя ўгоды і размяркоўваюцца сферы і кліенты на новы фіскальны год.

Salesforce скарачае 10% штату закрывае некаторыя офісы
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Па тэме
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы

Аднак выбухны пандэмійны рост скончыўся, і на тле эканамічнага спаду цікавасць кампаній да воблачнага софту падастыла. У жніўні Salesforce знізіла гадавы прагноз продажаў да $30 млрд супраць $31 млрд у маі, хоць звычайна павышае гэты паказчык.

З гэтай прычыны — каб не псаваць квартальных лічбаў — спецыялістаў па продажах пакуль не чапалі.

Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.