Instagram дазволіў рэдагаваць асабістыя паведамленні
Сацсетка дазволіла карыстальнікам рэдагаваць асабістыя паведамленні на працягу 15 хвілін пасля адпраўкі, а таксама дадала яшчэ некалькі новых функцый.

Каб змяніць адпраўленае паведамленне, трэба заціснуць яго і ў выпадальным меню выбраць опцыю «Змяніць». Пасля гэтага над паведамленнем з’явіцца адзнака «Адрэдагавана». Раней пры жаданні схаваць памылку ад суразмоўцы ў чаце даводзілася скасоўваць адпраўку паведамлення.
Акрамя таго, цяпер у праграме можна хаваць пазнаку аб прачытанні паведамлення. Для гэтага ў наладах трэба ў раздзеле «Паведамленні і адказы на гісторыі» выбраць графу «Паказваць апавяшчэння аб прачытанні».
Таксама ў карыстальнікаў з’явілася магчымасць адзначаць адпраўленыя ў чат стыкеры і стыкеры з пошуку як выбраныя. Неўзабаве распрацоўшчыкі дададуць функцыю замацавання да трох чатаў у асабістых паведамленнях.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.