Instagram дазволіў спампоўваць кароткія ролікі Reels

Цяпер карыстальнікі сацсеткі змогуць спампоўваць кароткія ролікі Reels для наступнага прагляду на сваіх прыладах. Раней захоўваць ролікі можна было толькі ў самой праграме.

Пакінуць каментарый

Instagram будзе дадаваць да пампаваных ролікаў Reels вадзяны знак з імем уліковага запісу аўтара — гэтак жа сама, як робіць TikTok. Для спампоўкі неабходна націснуць кнопку «Падзяліцца» і выбраць варыянт загрузкі. Аўтары ролікаў могуць забараніць спампоўваць свае Reels: адпаведная опцыя з’явілася ў наладах канфідэнцыйнасці, яна дзейнічае адразу на ўсе кароткія ролікі акаўнта.

Калі ў роліку выкарыстоўваецца ліцэнзаваны гукавы шэраг, то загружанае відэа будзе без гуку. Гук пры спампоўцы захаваюць толькі ролікі з арыгінальнымі гукавымі дарожкамі. Раней функцыя спампоўкі ролікаў з’явілася для карыстальнікаў з ЗША, цяпер яна стала даступная ва ўсім свеце.

У 2021 годзе Instagram выключыў са стужкі рэкамендацый ролікі з вадзянымі знакамі з TikTok і іншых платформаў кароткіх відэа. Летась Youtube стаў дадаваць свой вадзяны знак на кароткія ролікі Shorts, каб выключыць загрузку кантэнту на іншыя платформы.

Instagram добавил 25 новых фильтров и кастомные стикеры
По теме
Instagram добавил 25 новых фильтров и кастомные стикеры
Instagram дадаў функцыю «блізкія сябры» для пастоў і Reels
Па тэме
Instagram дадаў функцыю «блізкія сябры» для пастоў і Reels
Threads нарэшце дазволіла выдаліць профіль без выдалення Instagram
Па тэме
Threads нарэшце дазволіла выдаліць профіль без выдалення Instagram

Читать на dev.by