Instagram заплаціць $68,5 млн жыхарам Ілінойса за выкарыстанне біяметрыі
Meta пагадзілася выплаціць кампенсацыю па пазове карыстальнікаў з Ілінойса, якія абвінавачвалі ўладальніка сацсеткі ў парушэнні закона штата пра прыватнасць біяметрычных даных.
Meta пагадзілася выплаціць кампенсацыю па пазове карыстальнікаў з Ілінойса, якія абвінавачвалі ўладальніка сацсеткі ў парушэнні закона штата пра прыватнасць біяметрычных даных.
У пазове сцвярджалася, што тэхналогія распазнавання твараў праграмы парушае закон, які быў прыняты ў 2008 годзе і лічыцца найстражэйшым у краіне. Функцыя распазнавання твараў была выдаленая з праграмы ў лістападзе 2021 года. Кампанія сцвярджала, што проста выкарыстоўвала індывідуальны шаблон для пошуку фатаграфій і відэа, у якіх карыстальнік з’яўляўся ў фэйсбуку.
Цяпер любы, хто падаў пазоў супраць Meta ў Ілінойсе ў перыяд ад 10 жніўня 2015 года да 16 жніўня гэтага года, будзе мець права на кампенсацыю ад кампаніі, калі ўрэгуляванне спрэчкі атрымае канчатковае ўхваленне суда. Колькі грошай атрымае кожны карыстальнік, будзе залежаць ад таго, колькі людзей падалі заяўкі і як доўга яны выкарыстоўвалі праграму на працягу вызначанага часу.
Раней Facebook быў вымушаны ўрэгуляваць аналагічную спрэчку ў штаце ў маі 2022 года. Тады некаторыя карыстальнікі атрымалі больш як 400 долараў. Паводле ацэнак юрыстаў, у гэтым выпадку права на кампенсацыю атрымаюць каля 4 мільёнаў карыстальнікаў, калі яны паспеюць падаць пазовы анлайн да канца верасня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.